Youtube запусціць манетызацыю кароткіх ролікаў Shorts

Аўтары кароткіх ролікаў ад 1 лютага змогуць узяць удзел у партнёрскай праграме і манетызаваць свой кантэнт.

Пакінуць каментарый

У рамках маштабнага абнаўлення партнёрскай праграмы Youtube яе ўдзельнікам прыйдзецца пагадзіцца з новымі правіламі, незалежна ад таго, ці плануюць яны зарабляць на кароткіх роліках Shorts. Раней карыстальніцкія відэа павінныя былі набраць не менш за 4 тысячы гадзін праглядаў за апошнія 12 месяцаў. Ад кастрычніка Shorts таксама ўлічваліся пры падліку часу сумарных праглядаў.

Цяпер для ўдзелу ў праграме карыстальнікам трэба будзе набраць 4 тысячы гадзін праглядаў на стандартных роліках або 10 мільёнаў праглядаў Shorts на працягу 90 дзён. Таксама неабходна мець не менш за 1 тысячу падпісчыкаў. Партнёрская праграма платформы стане модульнай, за кошт чаго ў аўтараў кантэнту будзе больш магчымасцей для манетызацыі.

Youtube не дае спакою: TikTok запускае поўнаэкранны гарызантальны рэжым
Па тэме
Youtube не дае спакою: TikTok запускае поўнаэкранны гарызантальны рэжым
Youtube змяніў дызайн і інтэрфейс сэрвісу на ўсіх платформах
Па тэме
Youtube змяніў дызайн і інтэрфейс сэрвісу на ўсіх платформах
Гэта быў эксперымент: Youtube не стаў забараняць прагляд 4K-відэа без падпіскі
Па тэме
Гэта быў эксперымент: Youtube не стаў забараняць прагляд 4K-відэа без падпіскі

Читать на dev.by