Youtube змяніў дызайн і інтэрфейс сэрвісу на ўсіх платформах

Кампанія абвясціла пра змену дызайну і плэера сэрвісу на ўсіх прыладах.

Пакінуць каментарый

Цяпер пры перамотцы відэаролікаў у Youtube на лініі хронаметражу будзе адлюстроўвацца дакладнае прэв’ю. Такім чынам карыстальнікам будзе прасцей шукаць патрэбныя моманты ў відэа па кадрах. Таксама стане магчымым набліжаць відэа, расцягваць карцінку пальцамі, як фатаграфіі ў галерэях. Кампанія паведамляе, што функцыя атрымала назву pinch-to-zoom, гэтую опцыю тэставалі сярод падпісчыкаў Youtube Premium. Video format not supported

Акрамя таго, на Youtube з’явіцца «дынамічная выбарка колеру». Колеравая гама інтэрфейсу праграмы будзе адаптавацца пад дамінуючыя колеру відэа. Цёмная тэма ў мабільнай і вэб-версіі сэрвісу стане яшчэ цямнейшай: раней выкарыстоўваліся адценні шэрага, цяпер яны будуць цалкам чорнымі. Абнаўленне ўкараняюць з 24 кастрычніка, паступова яно стане даступна ўсім карыстальнікам.

Гэта быў эксперымент: Youtube не стаў забараняць прагляд 4K-відэа без падпіскі
Па тэме
Гэта быў эксперымент: Youtube не стаў забараняць прагляд 4K-відэа без падпіскі
Youtube разрешил монетизировать ролики с лицензионной музыкой
По теме
Youtube разрешил монетизировать ролики с лицензионной музыкой
На YouTube распространяют зловреды через видео о популярных играх
По теме
На YouTube распространяют зловреды через видео о популярных играх

Читать на dev.by