Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

CEO Microsoft: кожная кампанія ў свеце павінна стварыць сваю ўласную ШІ-мадэль

Кіраўнік Microsoft Сат’я Надэла лічыць, што бізнесу час адыходзіць ад сляпой залежнасці ад некалькіх тэхгігантаў і рыхтаваць уласны штучны інтэлект. На ягоную думку, ШІ павінен быць адаптаваны пад унікальныя задачы канкрэтнага прадпрыемства.

Пакінуць каментарый

Надэла падзяліўся сваім бачаннем карпаратыўнага ШІ ў свежым інтэрв’ю сузаснавальніку Applied Compute Яшу Патылу: «Мая пазіцыя простая: у свеце павінна быць столькі ж ШІ-мадэляў, колькі існуе кампаній. Бо што такое кампанія па сваёй сутнасці? Гэта сістэма, якая пастаянна вучыцца».

Сёння большасць арганізацый абапіраюцца на базавыя платформы ад вузкага кола распрацоўшчыкаў накшталт OpenAI, Anthropic, Google і Meta. Надэла перакананы, што гэта тупіковы шлях. Ён падкрэсліў, што канцэнтрацыя ўсяго ШІ-рынку ў руках двух-трох гульцоў нясе ў сабе велізарныя доўгатэрміновыя рызыкі для глабальнай эканомікі, паколькі знішчае ўнікальнасць і дыферэнцыяцыю бізнесаў.

Кіраўнік Microsoft заклікаў кампаніі не загнаць сябе ў пастку аднаго пастаўшчыка, а больш актыўна выкарыстоўваць уласныя дадзеаныя для навучання невялікіх, энергаэфектыўных ШІ-мадэляў або наладжваць пад сябе адкрытыя open-weight мадэлі накшталт Llama ад Meta ці рашэнняў ад Mistral. Сама Microsoft ужо даўно ўкараняе мультымадэльную стратэгію на платформе Azure AI Foundry, прапануючы кліентам не толькі тэхналогіі OpenAI, але і старонніх распрацовак накшталт DeepSeek і Cohere. Падобны шлях абралі Amazon з платформай Bedrock і Google Cloud.

Галоўны аргумент Надэлы ў тым, што ўнікальны досвед і ўнутраныя працэсы — гэта тое, што немагчыма купіць на баку: «Вы заўсёды можаце купіць гатовы інструмент, аддаць на аўтсорс нейкую задачу або нават цэлую пасаду. Але вы не можаце аддаць на аўтсорс сваё навучанне. Калі вы дэлегуеце камусьці іншаму працэс свайго навучання, то навошта вы ўвогуле існуеце?»

Хуткасць у абмен на лоск: Google прадставіла эксперыментальную ШІ-мадэль, якая працуе па новым прынцыпе

Па тэме

Прадпрымальніца навучыла ШІ думаць як Джобс — мадэль дапамагае кіраваць кампаніяй

Чытайце таксама
CEO Microsoft назваў ключавы навык працаўнікоў у эпоху ШІ

CEO Microsoft патрабуе ад топаў «працаваць дзеля ШІ« — або звольніцца

2 каментарыя
«Перапрашыўка ўсяго бізнесу»: генеральны дырэктар Microsoft даў параду кіраўнікам на эпоху ШІ

CEO Microsoft: ШІ акажацца «бурбалкай», калі застанецца ўнутры бігтэха і багатых краін

1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.