За беларусамі сочаць 35 тысяч камер. У 2021 годзе было 700
Республиканская система мониторинга общественной безопасности насчитывает 35 тысяч видеокамер по всей стране. Об этом в интервью СТВ рассказал замминистра внутренних дел Беларуси Геннадий Казакевич.
«Гэта тэхналогія, якія дазваляе не проста ў рэжыме рэальнага часу дваццаць чатыры на сем адсочваць аператыўную абстаноўку. Гэтыя сістэмы дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу, транспартны сродак, вызначаць надзвычайныя сітуацыі і гэтак далей», — заявіў Казакевіч.
Ён дадаў, што РСМГБ дазваляе эфектыўна ўзаемадзейнічаць з іншымі тэхнічнымі сістэмамі ў распараджэнні праваахоўных органаў. За 2023 год толькі ў Мінску пры дапамозе яе было раскрыта «некалькі сотняў злачынстваў». Казакевіч падкрэсліў, што сістэма будзе пашырацца.
У аснове РСМГБ ляжыць воблачная платформа Kipod, якую распрацоўвала кампанія Synesis. Тэхнічным аператарам выступала дачка Synesis «Паноптэс». У жніўні 2021 года стала вядома, што новым тэхнічным аператарам РСМГБ стане «Белтэлекам».
Вясной 2019 года ў інтэрв’ю dev.by кіраўнік Synesis Аляксандр Шатроў адзначаў, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў ва ўсёй краіне да платформы планавалася падключыць 360 тысяч камер. Пазней планы змяніліся, гаворка ішла ўжо толькі пра 13 тысяч камер у 2021 годзе. Паводле інфармацыі былых супрацоўнікаў Synesis, на канец 2019 года ў Беларусі да Kipod было падключана менш за 100 камер. На канец 2020 года ўжо каля 700 камер, з іх 515 у метро.
Читать на dev.by