За дроны цяпер можна атрымаць крымінальную справу
Аляксандр Лукашэнка ўчора падпісаў закон, які ўводзіць крымінальную адказнасць за выкарыстанне дронаў у Беларусі. Пра гэта паведамляе tochka.by.
Так улады імкнуцца ўзмацніць ахову паветранай прасторы краіны.
За незаконны ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю або вырабленне грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў цяпер пагражае сур’ёзнае пакаранне. За першы раз прадугледжаны штраф памерам ад 20 да 50 базавых велічынь (840-2100 рублёў). Калі патрапіць другі раз, можна апынуцца ў месцах пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў.
У некаторых выпадках дроны будуць канфіскоўваць. Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
У Беларусі хочуць вучыць школьнікаў кіраванню дронамі. І ўвесці крымінальную адказнасць за незаконныя дзеянні з коптэрамі
У Беларусі хочуць вучыць школьнікаў кіраванню дронамі. І ўвесці крымінальную адказнасць за незаконныя дзеянні з коптэрамі
Генпракуратура Беларусі запатрабавала ад Wildberries спыніць продажы дронаў фізічным асобам
Генпракуратура Беларусі запатрабавала ад Wildberries спыніць продажы дронаў фізічным асобам
Читать на dev.by