Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

За інфраструктуру Telegram адказваюць тыя ж кампаніі, што абслугоўваюць комплексы ФСБ, якія выкарыстоўваюцца для сачэння за людзьмі

Выданне «Важные истории» апублікавала вялікае расследаванне аб тым, як Telegram звязаны з расійскімі спецслужбамі.

4 каментарыя

Выданне «Важные истории» апублікавала вялікае расследаванне аб тым, як Telegram звязаны з расійскімі спецслужбамі.

Паводле інфармацыі партала, нават карыстальнікаў сакрэтных чатаў можна вылічыць, таму што да зашыфраваных паведамленняў месэнджар дадае незашыфраваны ідэнтыфікатар прылады.

Значная частка сервераў, якія Telegram выкарыстоўвае для дастаўкі паведамленняў, належаць кампаніі Global Network Management, якая перадала ў карыстанне месэнджару больш за 10 тысяч IP-адрасоў. Яна зарэгістравана на Карыбскіх астравах Антыгуа і Барбуда і належыць ураджэнцу Тальяці Уладзіміру Ведзянееву. Да 2024 года ён таксама быў бенефіцыярам кампаніі з падобнай назвай «Глобалнет» з Санкт-Пецярбурга, але перапісаў яе на сваіх сваякоў. Да 2020 года IP-адрасы Telegram, якія сёння кантралюе GNM, належалі гэтай кампаніі. У GNM ёсць офіс у Санкт-Пецярбургу, і палова яе супрацоўнікаў базуецца ў Расіі.

«Глобалнет» аказвае паслугі сувязі некалькім расійскім дзяржпрадпрыемствам, у тым ліку звязаным з абаронным сектарам: падсанкцыйнаму Курчатаўскаму інстытуту і Галоўнаму навукова-даследчаму вылічальнаму цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расіі.

Афіцыйна ГалоўНІВЦ займаецца тэхнічным забеспячэннем самітаў, прамых ліній і сустрэч з удзелам Уладзіміра Пуціна, а неафіцыйна гэта, па сутнасці, закрыты аналітычны цэнтр, які працуе ў інтарэсах ФСБ, ФСО (Федэральнай службы аховы), МУС і Мінабароны.

Акрамя гэтага, Ведзянееў быў бенефіцыярам пецярбургскай кампаніі «Электронтелеком», але ў 2024 годзе таксама перапісаў яе на сваякоў. «Электронтелеком» перадаў у карыстанне месэнджару больш за 5 тысяч IP-адрасоў.

Гэтая кампанія аказвае ФСБ паслугі па мантажы і тэхнічным абслугоўванні «комплексу перадачы спецыяльнай інфармацыі са стацыянарных аб’ектаў УФСБ Расіі па горадзе Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці, які выкарыстоўваецца для правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у мэтах выканання дзяржаўнага абароннага заказу».

Гэта азначае, што за серверную інфраструктуру Telegram адказваюць тыя, хто паралельна абслугоўвае сакрэтныя комплексы ФСБ, якія выкарыстоўваюцца для сачэння за грамадзянамі, канстатуюць «Важные истории».

Журналісты ВВС атрымалі каментар Telegram наконт расследавання. Там сказалі, што Telegram як глабальная кампанія «мае кантракты з дзясяткамі розных пастаўшчыкоў паслуг па ўсім свеце», але ніводзін з іх «не мае доступу да дадзеных Telegram або канфідэнцыйнай інфраструктуры».

«Усе серверы Telegram належаць Telegram і абслугоўваюцца супрацоўнікамі Telegram», — гаворыцца ў заяве кампаніі. Там дадалі, што месенджар «ніколі не раскрываў прыватныя паведамленні трэцім асобам, а яго шыфраванне ніколі не было ўзламана».

Дураў: Telegram ніколі не раскрываў асабістыя паведамленні
Дураў: Telegram ніколі не раскрываў асабістыя паведамленні
Па тэме
Дураў: Telegram ніколі не раскрываў асабістыя паведамленні
7 метраў камера і ніякага мяса: Дураў распавёў як сядзеў у французскай турме
7 метраў камера і ніякага мяса: Дураў распавёў, як сядзеў у французскай турме
Па тэме
7 метраў камера і ніякага мяса: Дураў распавёў, як сядзеў у французскай турме
Чытайце таксама
Першы расійскі ШІ-робат дэбютаваў тварам у падлогу
Першы расійскі ШІ-робат дэбютаваў тварам у падлогу
Першы расійскі ШІ-робат дэбютаваў тварам у падлогу
6 каментарыяў
У Расіі катастрафічна не хапае праграмістаў і спецыялістаў па інфармацыйнай бяспецы — забіраюць «нават джуноў»
У Расіі катастрафічна не хапае праграмістаў і спецыялістаў па інфармацыйнай бяспецы — забіраюць «нават джуноў»
У Расіі катастрафічна не хапае праграмістаў і спецыялістаў па інфармацыйнай бяспецы — забіраюць «нават джуноў»
4 каментарыя
У Расіі лакалізавалі JavaScript
У Расіі лакалізавалі JavaScript
У Расіі лакалізавалі JavaScript
7 каментарыяў
Кур'еры ў Маскве сталі зарабляць удвая больш за айцішнікаў?
Кур'еры ў Маскве сталі зарабляць удвая больш за айцішнікаў?
Кур'еры ў Маскве сталі зарабляць удвая больш за айцішнікаў?
5 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

1

гэта ж наш Паша! ён жа за бяспеку карыстача, ананімнасць і інш!
гэтага не можа быць! паклёп!

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Паша а$кет, ну не мог бы он работать на ФСБ, вон он даже бизнес в ОАЭ открыл, там каждый гражданин за свободу слова, это вам не мерзкая диктатура европа

1

Дуров всех обдурил) Как неажиданно

Пользователь отредактировал комментарий 10 июня 2025, 21:19

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
-1

А ещё Гитлер пил воду. Задумайтесь, не пьёт ли воду кто-то из ваших знакомых или родных.

Уже больше 10 лет вместо того, чтобы привести хоть один пример реального взлома или слива данных телегой, постят подобные argumentum ad hominem. Сперва подсветка рисков ещё была интересна, теперь это попросту скучно.

Пользователь отредактировал комментарий 11 июня 2025, 11:10