За ўдзел у пратэстах затрымалі топ-менеджара амерыканскай ІТ-кампаніі
Інфармацыя пра затрыманне з’явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
Інфармацыя пра затрыманне з’явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
Інфармацыя пра затрыманне з’явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
На апублікаваным відэа мужчына кажа, што працуе ў iSsoft (даччыная структура буйной амерыканскай IT-кампаніі Coherent Solutions) і нібыта ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.
Таксама ён расказаў, што нібыта з’яўляецца стваральнікам тэлеграм-чата таварыства жыхароў свайго раёна, у якім нібыта размяшчалася інфармацыя аб перамяшчэнні сілавікоў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў і СМІ, затрыманага клічуць Аляксей Яўменкоў. У ягоным профілі у лінкедзіне паказана, што ён з’яўляецца дырэктарам па інфармацыйнай бяспецы ў Coherent Solutions.
Паводле інфармацыі найстарэйшай беларускай газеты, Аляксея затрымалі каля двух тыдняў таму. 14 жніўня яму прысудзілі арышт за «дробнае хуліганства». Дзе ён цяпер знаходзіцца і ў якім статусе, невядома.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да, это не Павел Дуров. Тут про права человека во Франции не поплачешь. И "это другое" не покричишь.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
ндэ.. директор по иб по идее знал что делает :(