Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Не выйшла ў першы дзень (было блага) — адклікалі офер. Ці гэта нармальна?

Эйчарка паскардзілася ў лінкедзіне, што ў яе адклікалі офер: у першы ж дзень дзяўчына не змагла выйсці на працу, бо «стала невыносна блага» (і ўзгадніла перанос даты выхаду). У выніку з ёй развіталіся, не пачаўшы супрацоўніцтва.

15 каментарыяў

Эйчарка паскардзілася ў лінкедзіне, што ў яе адклікалі офер: у першы ж дзень дзяўчына не змагла выйсці на працу, бо «стала невыносна блага» (і ўзгадніла перанос даты выхаду). У выніку з ёй развіталіся, не пачаўшы супрацоўніцтва.

У каментары прыйшло 170+ чалавек і тая самая кампанія. 

Топікстартарка: «Самі прапанавалі перанесці мой выхад»

У сваім пасце эйчарка расказала, што адбылося. Яна прайшла сумоўе ў кампанію і пакінула па сабе добрае ўражанне — ёй амаль адразу зрабілі прапанову далучыцца да каманды. Вось што было далей:

— У сераду я прыехала ў офіс з пакетам дакументаў, схадзіла ў аддзел кадраў. Адсканіўшы ўсе дакументы, мне адказалі, што аформяць мяне заўтра, а пакуль я вольная і магу ехаць дадому. Ну акей — зайшла да кіраўніцы, яна трохі патлумачыла стан рэчаў, і я адухоўленая з’ехала дадому.

Бліжэй да вечара мне стала невыносна блага. Я зразумела, што атруцілася, пра што адразу ж паведаміла кіраўніцы. Яна спыталася, ці змагу я заўтра працаваць, на што я адказала, што вельмі паспрабую.

Зранку я зразумела, што ўсё яшчэ без сіл — і ўстаць з ложка для мяне цяпер як прабегчы марафон. Я спыталася [у кіраўніцы], ці магу я штосьці рабіць аддалена (гібрыд там прадугледжаны), ці мне ўсё ж варта прыехаць у офіс. Але яна сама прапанавала перанесці мой выхад на панядзелак. Я пагадзілася.

А ўвечары мне паступіла паведамленне ад яе, што гендырэктар распарадзіўся, каб мне адмовілі ў прыёме. Маўляў, супрацоўнік, у якога [ёсць] тэрміновыя задачы, не прыехаў у дзень прыёму.

Топікстартарка прыклала да свайго пасту перапіску з кіраўніцай. Тая заяўляе, што ў іх праца «выключна з офіса». Але ў каментарах эйчарка адзначае, што на сумоўі ёй казалі, што гібрыдны графік працы магчымы, — інакш яна б не пыталася, ці можа адзін дзень папрацаваць аддалена. 

Кам’юніці: «Лёс вас уратаваў» vs «За атручэннем у першы тыдзень наступяць дзве прастуды на месяц»

Пад пастом 170+ каментароў. Большасць карыстальнікаў лічыць, што аўтарцы пашанцавала («сам лёс вас уратаваў», — пішуць каментатары) — яна пазбегла долі рабыні на «галеры», і наогул гэта таксічная кампанія, у якой «няможна хварэць, а то звольняць». 

Частка каментатараў упэўненая: трэба было браць бальнічны — тады б усё было добра (насамрэч не, бо аўтарку пасту яшчэ не аформілі ў якасці супрацоўніцы кампаніі). 

Яшчэ частка кам’юніці задаецца пытаннем, што за тэрміновыя задачы былі ў эйчаркі ў першы ж дзень працы — няўжо вывучэнне ўнутраных інструкцый. 

Ёсць і тыя, хто стаў на бок кампаніі, бо «за атручэннем наступяць іншыя хваробы». Або не, яны на баку топікстартаркі, але ўсё ж мякка жураць яе: прапускаць першы дзень не камільфо, нават калі ты паўтруп, — трэба было «закінуцца лекамі і кавай і прыйсці ў офіс». 

Кампанія: «Вы працадаўцу насцярожылі»

У каментары прыйшоў і прадстаўнік той самай кампаніі, пра якую напісала дзяўчына. Вось што ён напісаў.

Кандыдатка парыравала, што ў асабістай гутарцы ёй не аднойчы казалі: графік працы можа быць гібрыдным. Ды і ўмоў яна не выстаўляла, наадварот, спыталася: ці варта ёй прыехаць у офіс. 

— Прабачце, калі ласка, што я не магу кантраляваць такія сітуацыі, як ратавірусная інфекцыя, паспрабую ў далейшым папрацаваць над гэтым. Як спецыяліст у hr-сферы я імкнуся быць больш чалавечнай у адносінах да кандыдатаў. У папярэдняй кампаніі бывала, што і 2 тыдні чакалі чалавека, які захварэў, і нічога, усё было акей, — напісала аўтарка пасту. 

Карыстальнікам таксама знайшлося, што напісаць кампаніі. У прыватнасці, іх цікавіла, чаму «выходны званок» — гэта тое, што мае насцярожыць працадаўцу. Але адказу больш не было. 

А з кім вы ў гэтай гісторыі — пішыце ў каментарах.


Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Айцішнікі назвалі 15 прычын прыняць офер «з першага позірку»
Айцішнікі назвалі 15 прычын прыняць офер «з першага позірку»
Па тэме
Айцішнікі назвалі 15 прычын прыняць офер «з першага позірку»
ІТ-менеджару адмовілі ў оферы бо заўзятар Juventus
ІТ-менеджару адмовілі ў оферы, бо заўзятар Juventus
Па тэме
ІТ-менеджару адмовілі ў оферы, бо заўзятар Juventus
Менеджар праектаў 4 месяцы шукаў працу ўсюды. Аналізуе стан рынку
Менеджар праектаў 4 месяцы шукаў працу ўсюды. Аналізуе стан рынку
Па тэме
Менеджар праектаў 4 месяцы шукаў працу ўсюды. Аналізуе стан рынку

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Ну а что, приехала бы, поработала в туалете просто.

В целом всякое в жизни бывает.
Кто прав, кто виноват судить не берусь.
Думаю каждый по своему прав, ведь у каждой из сторон свои цели.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-6

я когда-то еще студентом -- курьером-эникейщиком устроился. Первый раб.день совпал с похмельем после ДР у друга. Еще голос почему-то сел и вид был помятый. И опоздал на первый выезд сильно. В принципе всем пофиг было. Не то что ваше ИйТи -- шаг влево-вправо - вы уволены.

3

Отравление — оно такое... Может прийти внезапно... Хново, когда вот так сразу и посылают наен...

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 красавіка 2023, 21:56

0

Может там не отравление было ) а бэбиение.

0

бедняжка

0

Предположу, что ГД было пофиг, вопрос как ему преподнесли новость о новом сотруднике с плохим сном... )))

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
3

по названию компании сразу было ясно что какая-то шарашка

Система контроля действий поставщиков ИТ-услуг СКДПУ – единственная PAM-система на отечественном рынке, сертифицированная ФСТЭК России по УД4.

Лучше сейчас сваливать из РБ и РФ [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement], и не связываться с такими токсичными бизнесами

Anonymous
Anonymous
0

Так уже ж все

-2

Главное потом назад не беги сломя голову в эти помойки как прижмут пяточек.

6

Спасибо дев баю, АйТи БАСТИОН отправилась в мой личный черный список.

0

У меня на старой работе CEO натягивал, когда я приходил на 2 минуты позже. За перекуры вообще надо было отработать накуренное время. Хорошо, хоть трекеров в туалет не было, а так бы еще пришлось отрабатывать время, которое наср@л .

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 красавіка 2023, 13:56

0

Так это же расейская компания.

Бонусы

Удаленный формат или работа в офисе при желании

Гибкий рабочий график: с 10–00 до 18–30 по Москве (в том числе перерыв на обед 30 минут), Пн-Пт.

судя по описанию удаленка - это бонус)

а гибкость +-0 минут идеальна

2

Оба хороши... Коммуникация от ХРа конечно 80-го левела.

Я отравилась. Я плохо спала.

Если бы я в первый день думал не выйти на работу, я б написал простыню или записал бы голосовое на пару минут, все подробно объясняя и извиняясь.

Но и компания ацтой конечно.
Я помню не успел выйти на работу как слег с аппендицитом, и 2 недели в больничке лежал.
Потом еще предложил, чтобы мне эти полмесяца высчитали из зп, но мне сказали ты че ты же уже наш работник, и все оплатили.

1

Со стороны компании потрачены время и деньги примерно на:
поиск сотрудника, собеседовния (не только этого кандидата, но и других), обсуждения условий и контракта, подготовка техники и рабочего местаб подготовка документов к оформлению и прочие прелести.

По итогу человека не нашли, поиск продолжается, деньги теряются, а "срочные" задачи никто так и не выполняет, гендир в лучших традициях чайка-менеджмента прилетел, насрал и улетел.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 красавіка 2023, 14:51

1

Так и есть ) сам сталкивался, когда тратишь время, проходишь собесы, тебе говорят все супер, вы нам подходите, ждешь, ждешь офер, а потом отписка, что мы отдали позицию другому кандидату. сорри !!! и часто от HR невозможно даже получить фитбэк с причиной отказа. Рынок сегодня сильно перегрет и это факт. Работодатели радуются покупая вчерашних спецов за две копейки. За счет этого компании даже больше зарабатывают.
И
Проходить собесы сегодня, это вообще отдельная тема. Есть ребятки, которые от роду 3-4 года в ИТ и прокачиваются годами в 15% от общих скилов по рынку. Проект у них такой скучный, построен на специфических вещах, где мало надо думать, а больше тискать кнопки. Потом тебя такой паренек будет душить на собесе. Да, он будут знать глубже этих 15%, чем ты и обязательно напишет, что ты нам не подходишь. Тут своя логика. Что он может спросить кроме выдрессированных годами 15%? Ничего! Завтра он пойдет искать работу и его накроет синдром Самозванца мгновенно. Мне даже иногда жалко смотреть на ребят, которые работают в компаниях по 5-10 лет на одном проекте. Ладно было бы внутреннее проектное перемещение, так его нету. Люди по 10 лет сидят на одном фрейфорке и на языке, пишут одно и тоже, а потом приходят на собес и понимают, что пройти сегодня его с наработанными знаниями невозможно. Придется доучиватсья серьезно, чтобы побороться за местечко. Так что многие, кто потреял работу ранее, могут оказаться в куда выгодных позициях, чем те, кто потеряет в будущем. Тот кто сможет пересидеть это время и не попасть под сокращение рискуют еще больше, если не возъмутся за ум. Пройти собес будет потом очень и очень сложно. Реалити жизни.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 красавіка 2023, 15:19