Клапоцяцца: у МУС заклікалі не ставіць геаметкі ў сацсетках
Ставіць геатэгі да фота або публікацый і наогул распавядаць пра планы і паездкі ў сацсетках небяспечна. Пра гэта беларусаў папярэдзіла МУС у сваім тэлеграме.
Ведамства адзначае, што меткі з інфармацыяй аб месцазнаходжанні людзей усё часцей выкарыстоўваюць злачынцы для здзяйснення злачынстваў, напрыклад кватэрных крадзяжоў.
«Ведаючы, што ў цяперашні час вы знаходзіцеся ў адпачынку, махляры могуць паспрабаваць узламаць акаўнты або скрасці грошы з банкаўскіх картак. Публікуючы ў анлайн-рэжыме фота з падарожжаў або са святаў, вы міжволі паведамляеце, што вас няма дома», — тлумачаць праваахоўнікі.
Таксама, па іх словах, пры дапамозе геаметак злачынцы даведваюцца рэгулярныя маршруты людзей, звычкі і месцы, якія яны часта наведваюць, і таксама могуць выкарыстоўваць гэтую інфармацыю для злачынстваў. А яшчэ з-за ўключанай геалакацыі могуць сцякаць дадзеныя праз аплікацыі, якія могуць збіраць і перадаваць іх трэцім асобам.
Читать на dev.by