Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Сцяг, ровар, патэльня. Што айцішнікі забіраюць з сабой з Беларусі

Спыталі ў айцішнікаў, якія дарагія сэрцу рэчы яны павезлі ў новыя краіны.

12 каментарыяў
Сцяг, ровар, патэльня. Што айцішнікі забіраюць з сабой з Беларусі

Спыталі ў айцішнікаў, якія дарагія сэрцу рэчы яны павезлі ў новыя краіны.

Бабуліна талерачка і пропісі

— З самага непрактычнага, што мы забралі з сабою ў Польшчу, — маленькую талерачку, якая належала бабулі мужа.

Яшчэ калі бабуля была жывая, нашая дачка гулялася з гэтай талерачкай — і паклала да сябе ў цацкі. Даведаліся пра гэта мы толькі дома. І вось цяпер бабулі няма, яе дом прадалі — а талерачка засталася. Памяць!

Яшчэ мы забралі з сабой маленькі сцяг, які самі з дачкой зрабілі ў жніўні 2020 года. А таксама пропісі з рускімі літарамі — нашая малая мусіла пайсці ў 1-ы клас у Беларусі. Пропісяў было шмат, мы куплялі іх паводле парады лагапеда. 

Фота жонкі і гадаванца, кнігі

— Узяў з сабой у эміграцыю некалькі фатаграфій жонкі (яна пакуль не са мной — знаходзіцца ў працэсе атрымання візы) і гадаванца, які застаўся дома. Фота невялікія — з партатыўнай друкаркі. 

Яшчэ прыхапіў пару кніг, патрэбных мне для працы — у мяккай вокладцы. Але шмат рэчаў не браў — спадзяюся ўсё ж такі калі-небудзь вярнуцца ў Беларусь. 

Сцяг, стужкі і парасон

— З’ехаў у Францыю адразу пасля пачатку вайны. Узяў з сабой адную валізу рэчаў, працоўны ноўт і сімвалы незалежнай Беларусі — родны сцяг, майку з «Пагоняй», стужкі, а яшчэ бела-чырвоны парасон. А бутэльку пеністага віна з рэгіёна Шампань мы прывязем з сабой, калі вернемся. 

Кнігі і дарагія прадметы гардэробу

— Я вывозіла кнігі, якія не паспела прачытаць, і літаральна найдаражэйшыя паводле кошту атрыбуты гардэробу.

Патэльні і кнігі пра Гары Потэра

— Першае, што паклала ў валізу, — дзве патэльні Tefal, бо яны мне вельмі падабаліся. І наогул вопратку проста купіць, а патэльні такія файныя — яшчэ пашукай, было шкада іх пакідаць. Цяпер мы карыстаемся імі і лічым, што гэта найкарыснейшае з таго, што перавезлі.

Другое, што паклала ў валізу, — усе сем кніг з серыі пра Гары Потэра на англійскай. Я доўга іх збірала, яны дарагія сэрцу і даюць адчуванне дома. 

Фотаздымкі старэйшых пакаленняў сям'і

— Перад ад’ездам прысвяціла вечар таму, каб адабраць некалькі папяровых чорна-белых фотаздымкаў старэйшых пакаленняў маёй сям'і — да прабабуль і прадзядуль. Я не ведаю, калі вярнуся, і калі раптам у мяне будуць дзеці, мне б хацелася мець магчымасць расказваць ім гісторыю нашай сям'і з малюнкамі.

Фрысбі

— Я маю хобі: гуляю ў алтымат фрысбі (не папулярны від спорту ў Беларусі, хаця ладзяцца чэмпіянаты Еўропы, свету). 

Калі давялося з’язджаць у Грузію, я паспрабаваў папярэдне даведацца, ці няма ў Батумі каманд. На жаль, ніхто там не ведае пра такі від спорту. Але я вырашыў узяць з сабой галоўны атрыбут алтымата — фрысбі, ён жа дыск для гульні.

Прыкладна два месяцы таму да мяне прыязджаў таварыш па камандзе. Мы спрабавалі знайсці яшчэ каго-небудзь, каб пагуляць, але не атрымалася. Аднак я не пакідаю спроб знайсці тых, каму гэта было б цікава.

Асаблівыя навагоднія шары (не забраў)

— На жаль, я пакінуў каштоўную для мяне рэч дома. Мы з жонкай штогод купляем асаблівы навагодні шарык, які адлюстроўвае мінулы год. З’язджаючы ў Канаду на самым пачатку лютага, я быў упэўнены, што мы вернемся на радзіму сустракаць Новы 2023 год, — і я іх забяру. Але, на няшчасце, прыйшла вайна, — і цяпер патрапіць дамоў вельмі складана, дый небяспечна.


Дзякуй, што данаціце — дзякуючы вам мы проста цяпер робім гэты тэкст.

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Што прасілі на Новы год айцішнікі ў дзяцінстве: настальгічная падборка
Што прасілі на Новы год айцішнікі ў дзяцінстве: настальгічная падборка
Па тэме
Што прасілі на Новы год айцішнікі ў дзяцінстве: настальгічная падборка
«Равем на Мінскім моры». Айцішнікі пра тое што дапамагала вывозіць 2022
«Равем на Мінскім моры». Айцішнікі пра тое, што дапамагала вывозіць 2022
Па тэме
«Равем на Мінскім моры». Айцішнікі пра тое, што дапамагала вывозіць 2022

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
8

Самая важная вещь - фотоархив.
Несколько старых книг.
Ночник, который помню с детства

Сразу хотелось вернуться. Но чем дальше живу - тем больше понимаю, что не хочу своим детям похожей судьбы.

4

Вывез все. Впринципе если не лететь за океан то за пару поездок можно все вещи перевезти

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-3

за пару поездок

Pbh турист?

4

Робот-пылесос и томик Короткевича.

6

Забраў катоў - гэта мая сям'я. Астатнія рэчы ляжаць дома ў каробках. Чакаюць калi павяртаюся ў краiну.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-5

а почему никто не взял фотографию Кочановой? ведь она так старается для нашей промышленности, инспектирует, указы отдает...

Йозеф Швейк
Йозеф Швейк My na vojnu nepůjdeme в my se na ni vyséreme
1

Факсімільнае выданне вершаў Багдановіча

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
7

неужели никто не прихватил с собой обсессивно-компульсивное расстройство (с тревогой и скроллингом телеграмма)

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
3

Оставил его в Минске и не скучаю.
Там нужнее.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
-2

подписывайтесь на мой телеграмм канал, там ежедневно будут новости о ужасах жизни при диктатуре. Бесплатным подписчикам доступны 3 ужасные новости в день. А тем, кто дополнительно оформит подписку через патреон, 3 ужасные новости будут доставляться каждый час, чтобы чувство ужаса не покидало ни на минуту.

Влад  Волков
Влад Волков QA в Unity Technologies
2

Все нафиг продал и уехал с деньгами на всякий случай. В принципе они не понадобились. Надо было один из мотоциклов с собой забирать, он довольно таки редкий и раритетный, специально привозил из Японии, других таких так и не попадается в продаже.
А что не продал, то выкинул. Даже не подозревал, что столько всякой фигни накопилось ненужной)

1

флаг, ноутбук, карточку и пакет с одеждой. Потом перевозчики привезли страционарный комп и мой самодельный электровелосипед.