Нашто данаціць dev.by? Спыталіся ў патронаў, вось іх адказы
Вось ужо тры месяцы, як мы просім дапамогі ў нашага кам’юніці, каб працягваць працаваць і расказваць усе важныя навіны пра беларускае ІТ дома і за мяжой. За гэты час нас падтрымаў 151 патрон. Дзякуй кожнаму, хто сапорціць нас у складаныя часы!
Мы спыталіся, чаму чытачы данацяць dev.by, і вось што нам адказалі.
Салідарнасць:
— Рэгулярна чытаю dev.by, і лічу, што трэба падтрымліваць стварэнне кантэнту, які табе падабаецца.
— Хачу падтрымаць незалежныя СМІ ў складаны час.
— Як ваш пастаянны чытач хачу дапамагчы перажыць цяжкія часы.
— Бо магу.
Бо мы збіраем важныя гісторыі для індустрыі:
— Для мяне dev.by — крыніца навін пра Беларусь, адная з нешматлікіх пазасталых і незалежных.
— Падабаюцца навіны. Люблю пачытаць каментары. Для мяне dev.by — адзіны рэсурс навін РБ або пост-РБ.
— Бо якасная інфармацыя — патрэбны і важны прадукт, за які варта плаціць.
Бо мы пра кам’юніці:
— Лічу, што інфармацыйная падтрымка ІТ-сектара ў Беларусі, нягледзячы на ўсё тое, што там адбываецца, вельмі важная для падтрымкі людзей і кам’юніці. І каманда dev.by добра з гэтым спраўляецца.
— Вы — адныя з нямногіх, хто развівае ІТ-кам’юніці ў Беларусі. Я вам вельмі ўдзячная за ўсё, што вы зрабілі і працягваеце рабіць.
— Лічу dev.by важнай часткай айці кам’юніці. Нават цяпер, калі ўсе раз’ехаліся, dev.by працягвае нас звязваць. Хто знае, можа, гэта ў будучыні дапаможа нам і па вяртанні.
Калі вы хочаце далучыцца да нашых патронаў, то можаце аформіць падпіску на Patreon або зрабіць разавы данат. А таксама падтрымаць крыптавалютай. Для нас важны любы сапорт. Дзякуй, што чытаеце!
Читать на dev.by