Пракапеня заснаваў EPAM, Чыж — кіраўнік ПВТ. DeepSeek і ChatGPT адказваюць на наіўныя пытанні пра беларускае ІТ
DeepSeek тэсціруюць усе, каму толькі хочацца, параўноўваючы яе магчымасці з уменнямі старэйшых і даражэйшых таварышаў. Мы таксама паспрабавалі, задаўшы кітайскай мадэлі і ChatGPT простыя пытанні пра ІТ-галіну ў Беларусі. Вось што атрымалася.
DeepSeek тэсціруюць усе, каму толькі хочацца, параўноўваючы яе магчымасці з уменнямі старэйшых і даражэйшых таварышаў. Мы таксама паспрабавалі, задаўшы кітайскай мадэлі і ChatGPT простыя пытанні пра ІТ-галіну ў Беларусі. Вось што атрымалася.
Назаві самы моцны бок беларускай ІТ-індустрыі
Абодва чат-боты адказалі разгорнута і па справе.
Паводле версіі кітайскай мадэлі, гэта «высокі ўзровень тэхнічнай адукацыі і кваліфікацыі спецыялістаў». Нейронка згадала, што Беларусь «мае даўнія традыцыі ў галіне матэматыкі, праграмавання і інжынерыі, закладзеныя яшчэ ад часоў СССР», гэта і дазволіла краіне стаць «адным з вядучых цэнтраў распрацоўкі праграмнага забеспячэння ва Усходняй Еўропе».
DeepSeek таксама пералічыла пяць аспектаў гэтага пункта:
Сістэма адукацыі (тут нейронка згадала БДУІР і БДУ, якія «рыхтуюць высакакласных спецыялістаў у галіне ІТ»; упор на фундаментальныя веды і перамогі беларускіх студэнтаў на міжнародных алімпіядах);
Вопыт у аўтсорсінгу і распрацоўцы софту (у гэтым месцы DeepSeek згадала EPAM Systems, Wargaming і Viber);
Культура інавацый і стартапаў (згаданыя Viber, Maps.me і MSQRD, а яшчэ ПВТ, які дае льготы)
Адаптыўнасць і ўстойлівасць (у гэтым месцы мадэль згадала пра палітычныя і эканамічныя крызісы і вырашыла, што яны для беларускай ІТ-галіны нічагусенькі не значаць: «Нават пасля падзей 2020 года і адтоку часткі спецыялістаў за мяжу, ІТ-сектар працягвае заставацца адной з самых дынамічных галін эканомікі Беларусі»).
Міжнароднае прызнанне (тут DeepSeek плюхнула лёстачак распрацоўшчыкам і кампаніям, якія «вядомыя сваім прафесіяналізмам і якасцю працы» і наогул супрацоўнічаюць з Google, Microsoft і SAP).
Увогуле, самы моцны бок беларускай ІТ-індустрыі — гэта людзі, робіць высновы нейронка — «высокакваліфікаваныя, матываваныя і здольныя вырашаць складаныя задачы спецыялісты». І ставіць румяны смайлік пры канцы.
У ChatGPT да смешнага падобная структура адказу: тэзіс, аргументы, выснова і румяны смайлік замест кропкі.
«Самы моцны бок беларускай ІТ-індустрыі — гэта яе інжынерная школа і высокі ўзровень тэхнічных спецыялістаў», сцвярджае мадэль і прыводзіць доказы:
якасная тэхнічная адукацыя (БДУІР, БДУ, ГДТУ, Гродзенскі ўніверсітэт);
моцныя інжынерныя кадры (маўляў, у краіне сфармавалася культура моцных распрацоўшчыкаў);
гістарычна развітая аўтсорс-мадэль (гэта заслуга кампаній накшталт EPAM, Itransition, Oxagile, Qulix Systems, LeverX).
крэатыўнасць і адаптыўнасць (ChatGPT хваліць айцішнікаў за тое, што яны развіваюць кар’еру, нягледзячы на палітычныя і эканамічныя крызісы і пры гэтым захоўваюць сувязь з беларускім ІТ-кам’юніці. Прыклады паспяховых прадуктаў: Flo Health, PandaDoc, Wargaming, Viber).
Як вынік, галоўны плюс беларускай ІТ-індустрыі ў тым, што яна арыентаваная на тэхнічнае майстэрства і высокую якасць распрацоўкі. Усмешачка.
Назаві самы слабы бок беларускай ІТ-індустрыі
У ChatGPT хутка знайшоўся адказ: «Гэта палітычная і эканамічная нестабільнасць, якая моцна ўплывае на бізнэс-асяроддзе і перспектывы росту». У расшыфроўцы чат расказаў пра санкцыі ў дачыненні да Беларусі, эміграцыю спецыялістаў і кампаній, недахоп венчурнага капіталу для стартапаў і рэпутацыйныя рызыкі — увогуле ўсё дарэчна, але без канкрэтыкі.
DeepSeek на гэтым пытанні зламалася і папрасіла try again later. Але праз некалькі хвілін усё ж выдала адказ: самая вялікая ўразлівасць — «гэта залежнасць ад вонкавых рынкаў і ўразлівасць да палітычных і эканамічных крызісаў».
Высвятляецца, арыентацыя на экспарт — гэта слабы бок беларускага ІТ. «Большасць кампаній працуюць з замежнымі кліентамі, што робіць іх уразлівымі да змен на глабальных рынках, санкцый і палітычнай нестабільнасці».
Іншыя праблемы галіны, паводле версіі кітайскай нейронкі, гэта
адток спецыялістаў («прычыны — палітычная нестабільнасць, абмежаванні на свабоду перамяшчэння і прывабнейшыя ўмовы працы за мяжой»)
абмежаваны ўнутраны рынак («гэта змушае кампаніі арыентавацца на экспарт, што павялічвае рызыкі»).
А яшчэ — «непрадказальнасць рэгулявання і магчымыя змены ў заканадаўстве (напрыклад, падаткаабкладанне ПВТ)».
Выснова DeepSeek гучыць вельмі па-кітайску: высокая залежнасць ад вонкавых фактараў робіць ІТ-галіну ўразлівай да крызісаў. Для ўстойлівага развіцця трэба «дыверсіфікаваць рызыкі, развіваць унутраны рынак і ствараць умовы для ўтрымання талентаў».
Якая самая крутая ІТ-кампанія з беларускімі каранямі?
Абедзве нейронкі адказалі аднолькава — EPAM Systems. Аргументацыя ў іх таксама падобная.
Так, DeepSeek адзначыў глабальную прысутнасць і маштаб, высокі ўзровень тэхналогій і экспертызы, фінансавы поспех і ўстойлівасць, культуру і каштоўнасці. А яшчэ беларускія карані і ўплыў на краіну: маўляў, кампанія адыграла велізарную ролю ў станаўленні беларускай ІТ-індустрыі, стварыўшы тысячы працоўных месцаў і спрыяючы развіццю ІТ-адукацыі ў краіне. Як вынік, «EPAM — гэта не проста кампанія, а сімвал поспеху беларускай ІТ-індустрыі».
Паводле версіі ChatGPT, на першае месца EPAM выводзіць глабальны маштаб і прызнанне, даўгавечнасць і ўстойлівасць, рэпутацыя і якасць, а таксама ўплыў на эканоміку і ролю ў фармаванні беларускай ІТ-індустрыі. Кожны пункт расшыфраваны — даволі лагічна і праўдзіва.
Хто «шэры кардынал» беларускага ІТ?
Зусім іншая гісторыя пачынаецца, калі просіш скласці топ-10 уплывовых беларускіх айцішнікаў. Мы двойчы задавалі гэтае пытанне — да дыялогу пра моцныя-слабыя бакі белІТ і пасля. Вынік «да» быў жудасны/выдатны. Палову персон абедзве АІ-мадэлі выдумалі, другой палове прыпісалі чужыя заслугі. Быў і дзікі мікс паміж рэальнымі кампаніямі і фальшывымі імёнамі.
Так, DeepSeek назваў Віктара Пракапеню заснавальнікам EPAM, Viber, Maps.me, Юрыя Мельнічка — заснавальнікам Gismart, Ігара Мамоненку — «былым топ-менеджарам EPAM, які пазней працаваў у IHS Markit».
Яшчэ ў яго топе апынуліся нейкія «Андрэй Аўраменка, адзін з ключавых кіраўнікоў EPAM», «Зміцер Ананьеў, сузаснавальнік Wargaming», «Аляксандр Чыж, дырэктар ПВТ», «Аляксандр Квасьнеўскі, адзін са стваральнікаў Viber».
На сумленні ChatGPT «Андрэй Адамовіч, сузаснавальнік і CTO кампаніі Flo Health», «Аляксандр Васілеўскі, заснавальнік Verv» і «Андрэй Касцючэнка, генеральны дырэктар BelPrime Solutions».
Зрэшты, іншыя імёны са спіса — Віктара Кіслага, Віктара Пракапеню, Сяргея Гвардзейцава, Яўгена Неўгеня, Міхаіла Дубакова — нейронка не выдумала і суаднесла з кампаніямі больш-менш правільна.
Аркадзя Добкіна, як ні дзіўна, з першай спробы не згадала ні тая, ні другая АІ-мадэль. На дакорлівае «ну што ж ты» ChatGPT стаў апраўдвацца, маўляў, Добкін «даўно жыве ў ЗША, і ўплыў яго на беларускі рынак аслаб, асабліва пасля падзей 2020 года і частковага сыходу EPAM з краіны».
Пасля разагрэву на тэму ІТ-галіны ў Беларусі амерыканская мадэль выправілася і выдала адносна адэкватны спіс уплывовых ІТ-персон. Добкіна яна ўжо паставіла на першае месца. Але пры канцы здзьмулася і зноў стала галюцынаваць, крыўдзячы Юрыя Гурскага.
ТОП-10 уплывовых беларускіх айцішнікаў, паводле версіі ChatGPT (увага! пункт 10 не адпавядае рэчаіснасці)
1. Аркадзь Добкін
Роля: Заснавальнік і CEO EPAM Systems.
Уплыў: Стварыў глабальную IT-кампанію, якая працягвае быць адным з лідараў на рынку аўтсорсінгу і распрацоўкі софту.
2. Віктар Кіслы
Роля: Заснавальнік Wargaming.net.
Уплыў: Распрацоўшчык адной з самых паспяховых гульняў свету — World Of Tanks, якая прынесла Беларусі міжнароднае прызнанне ў гульнявой індустрыі.
3. Міхаіл Дубакоў
Роля: Заснавальнік Targetprocess і Fibery.
Уплыў: Пасля продажу Targetprocess у 2021 годзе заснаваў кампанію Fibery, якая прыцягнула ўвагу інвестараў і стала важным гульцом на рынку кіравання праектамі.
4. Віктар Пракапеня
Роля: Інвестар, заснавальнік VP Capital.
Уплыў: Падтрымлівае развіццё стартапаў і тэхналагічных кампаній у Беларусі, актыўна інвестуе ў інавацыі.
5. Сяргей Гвардзейцаў
Роля: Заснавальнік Itransition.
Уплыў: Стварыў адную з найбуйнейшых аўтсорсінгавых ІТ-кампаній у Беларусі з глабальнай прысутнасцю.
6. Зміцер Карповіч
Роля: Сузаснавальнік Oxagile.
Уплыў: Oxagile — гэта паспяховая ІТ-кампанія, якая аказвае паслугі распрацоўкі софту для буйных міжнародных кліентаў.
7. Сяргей Марчук
Роля: Сузаснавальнік Oxagile.
Уплыў: Зрабіў значны ўнёсак у развіццё кампаніі і яе росту на міжнароднай арэне.
8. Аляксей Макараў
Роля: Сузаснавальнік Qulix Systems.
Уплыў: Адная з вядучых беларускіх ІТ-кампаній, якая актыўна працуе ў галіне распрацоўкі софту і IT-кансалтынгу.
9. Аляксандр Арабей
Роля: Сузаснавальнік Qulix Systems.
Уплыў: Удзельнічае ў кіраванні кампаніяй і яе пашырэнні на міжнародныя рынкі.
10. Юрый Станкевіч
Роля: Заснавальнік Flo Health.
Уплыў: Распрацаваў адную з самых паспяховых праграм для жаночага здароўя — Flo, якая мае мільёны карыстальнікаў ва ўсім свеце.
А вось кітайская мадэль не здалася і паўтарыла сачыненне пра «заснавальніка EPAM Пракапеню» і «дырэктара ПВТ Чыжа».
Чаму айцішнікі ў Беларусі часта выкарыстоўваюць слова «галера»?
Спадзяваліся на смешныя адказы, але абедзве нейронкі манатонна патлумачылі, што гэта метафара цяжкай і часта манатоннай працы ў кампаніі і што яна суб’ектыўная.
DeepSeek дадала гістарычнага кантэксту пра прыкаваных ланцугамі весляроў і падсумавала, што «галеры» характарызуюцца высокімі нагрузкамі, адсутнасцю свабоды і нізкай аплатай працы. На думку кітайскай АІ-мадэлі, класічны прыклад «галеры» — гэта невялікія аўтсорсінгавыя кампаніі, якія працуюць з замежнымі заказчыкамі на ўмовах жорсткай канкурэнцыі.
А вось ChatGPT, наадварот, лічыць, што «галерамі» часцей з’яўляюцца стартапы або маладыя кампаніі, дзе «структура не зусім арганізаваная і супрацоўнікі вымушаныя працаваць звышурочна для дасягнення кароткатэрміновых мэтаў».
Аднак калі мы запатрабавалі прыклады беларускіх «галер», ChatGPT назваў не стартапы, а EPAM, IBA, Itransition, Ciklum і ISsoft. Прычым зрабіў гэта паліткарэктна: пералічыў пойнты, чаму кожную кампанію лічаць «галерай» і чаму гэта не так.
Дарэчы, ISsoft чат-бот суправадзіў паметкай, што кампанія нібыта паглынутая EPAM (гэта няпраўда). Адкуль інфармацыя пра ISsoft? — абурыліся мы і атрымалі шаблонныя прабачэнні: «Прабачце, я памылкова паказаў гэта на аснове няслушных звестак».
А вось DeepSeek не захацела называць прыклады «галер», затое ўпэўнена выключыла з «галер» EPAM і Wargaming. На яе думку, у «галерах» зп ніжэйшая, чым у EPAM і Wargaming.
На якую зп айцішнік можа нармальна пражыць у Мінску?
ChatGPT паставіўся да пытання адказна і пачаў лічыць. Праз хвіліну ён прапанаваў каштарыс выдаткаў і падсумаваў, што аднаму чалавеку хопіць 900-1500 долараў.
DeepSeek жа палічыў, што жыццё ў Мінску таннейшае. Напрыклад, аднапакаёвую кватэру можна зняць за $155-250, а на ежу можна выдаткоўваць на месяц $125-190 (на $50 больш, чым у версіі ChatGPT).
Уражанні
Абедзве нейронкі нядрэнна адказваюць на нескладаныя агульныя пытанні, але як толькі справа даходзіць да канкрэтных прыкладаў, імёнаў і дэталяў, абедзве галюцынуюць (прычым DeepSeek, здаецца, больш і да таго ж настойвае на сваёй праваце) або сыходзяць ад адказаў.
Выснова: dev.by усё яшчэ лепш расказвае пра беларускае ІТ, чым АІ.
Тут все верят в санту, демократию и сменяемость. Если демократия дает буст +100500 ко всем перкам, то почему эти имена и персоналии не выбирали работники галер?
Виктора Кислого, Виктора Прокопеню, Сергея Гвардейцева, Евгения Невгеня, Михаила Дубакова.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2025, 12:47
Может потому, что эти бизнесы были СОЗДАНЫ этими людьми?))
Ну или потому что работники компании могут сменить работодателя?))
Ну или если бизнесмен зафейлит, то он потеряет бизнес, а работники найдут другую работу?))
Ну или потому что создатель бизнеса платит зарплату, а не собирает налоги))
Так можно продолжать долго
Ну детский сад же))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2025, 14:56
самая сильная сторона беларусской ИТ-индустрии - это дешевые терпилы, которые будут овертаймить за низкие рейты. А ну еще - куча менеджеров без тех образования
Обе нейронки неплохо отвечают на несложные общие вопросы, но как только дело доходит до конкретных примеров, имён и деталей, обе галлюцинируют или уходят от ответов.
Похожее впечатление, находясь в Беларуси, получаешь от некоторых ваших статей и почти от всех ваших "ресерчей" о Беларуси в последние годы. И если нейронки используют их для анализа, то результат не удивителен.
Вывод: devby всё ещё лучше рассказывает про беларусское ИТ, чем ИИ.
Наверное, потому, что в ваших пересказах реальности частично присутствует прошлый взгляд на ИТ в Беларуси своими глазами. А у ИИ в распоряжении только пересказ многократных чужих пересказов (включая ваши) или выдумок, попавших в интернет.
В этом и проблема. Реальность и интернет показывают две очень разные картины одного и того же. А ИИ имеет доступ только к одной.
Поэтому такая требовательность к информации в интернете, которая сохраняется не только для будущего, но как мы видим, используется новыми формами настоящего.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лютага 2025, 22:46
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Тут все верят в санту, демократию и сменяемость. Если демократия дает буст +100500 ко всем перкам, то почему эти имена и персоналии не выбирали работники галер?
Виктора Кислого, Виктора Прокопеню, Сергея Гвардейцева, Евгения Невгеня, Михаила Дубакова.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2025, 12:47
86 процентов работников галер сделало правильный выбор того, кто айци создал а не присосался к заслугам.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Ну это вы размечтались. Даже у Президента нет жены
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2025, 13:57
Есть. Первая.
Она с ним не живёт, не считается
Может потому, что эти бизнесы были СОЗДАНЫ этими людьми?))
Ну или потому что работники компании могут сменить работодателя?))
Ну или если бизнесмен зафейлит, то он потеряет бизнес, а работники найдут другую работу?))
Ну или потому что создатель бизнеса платит зарплату, а не собирает налоги))
Так можно продолжать долго
Ну детский сад же))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2025, 14:56
А сможешь объяснить, как вопросы твоей веры в Аллаха, свадебного шейха и зелёную резаную бумагу связаны с этой статьей? 🤣
А что насчёт галлюцинаций? Кто галлюцинирует лучше?
тот кого нельзя называть, т.к. "Правила тут, их всего 5"
самая сильная сторона беларусской ИТ-индустрии - это дешевые терпилы, которые будут овертаймить за низкие рейты. А ну еще - куча менеджеров без тех образования
Похожее впечатление, находясь в Беларуси, получаешь от некоторых ваших статей и почти от всех ваших "ресерчей" о Беларуси в последние годы. И если нейронки используют их для анализа, то результат не удивителен.
Наверное, потому, что в ваших пересказах реальности частично присутствует прошлый взгляд на ИТ в Беларуси своими глазами. А у ИИ в распоряжении только пересказ многократных чужих пересказов (включая ваши) или выдумок, попавших в интернет.
В этом и проблема. Реальность и интернет показывают две очень разные картины одного и того же. А ИИ имеет доступ только к одной.
Поэтому такая требовательность к информации в интернете, которая сохраняется не только для будущего, но как мы видим, используется новыми формами настоящего.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лютага 2025, 22:46