Затрымалі айцішніка, які нібыта заклікаў закідваць сілавікоў незвычайнымі «гранатамі»

Праўладны тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне айцішніка за паведамленні ў тэлеграме.

15 каментарый

На відэа мужчына расказвае, што працуе ІТ-спецыялістам і называе памер свайго заробку. Гэта распаўсюджаная практыка на падобных відэа з удзелам высокакваліфікаваных спецыялістаў, у прыватнасці айцішнікаў.

Паводле слоў затрыманага, у 2020 годзе ў тэлеграм-чатах ён нібыта «заклікаў кідаць у супрацоўнікаў праваахоўных органаў калагранаты — прэзерватывы з фекаліямі і аміякам». Таксама ў сувязі з вайной ва Украіне ён нібыта «на эмоцыях напісаў крытычныя паведамленні на адрас расійскага войска».


Читать на dev.by