Айцішнік прыехаў з Польшчы ў Беларусь — яго затрымалі
Праўладны тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне айцішніка, які жыве і працуе ў Польшчы і прыехаў у Беларусь.
На відэа мужчына расказвае, што жыве ў Познані і працуе «на амерыканскую кампанію», затрыманы нібыта «за шматлікія абразлівыя паведамленні» (верагодна, на адрас сілавікоў) у тэлеграме.
Затрыманы называе на камеру памер свайго заробку — такое часта практыкуюць на падобных відэа з удзелам высокакваліфікаваных спецыялістаў, у прыватнасці айцішнікаў.
Праўладны тэлеграм-канал удакладняе, што айцішнік нібыта напісаў больш за 5 тысяч паведамленняў.
Читать на dev.by