Запуск ракеты SpaceX знялі з акна самалёта
Пасажыры самалёта, які пралятаў на мінулым тыдні ля мыса Канаверал у Фларыдзе, сталі сведкамі запуску ракеты Falcon 9.
Відэа запосціў у TikTok адзін з чальцоў экіпажа. Ён дадаў, што шанец убачыць такое надараецца раз на жыццё і што гэта самае ўражвальнае, што ён назіраў з самалёта.
@chefpinkpr While working my flight we witnessed this once in a lifetime phenomenon! SpaceX Falcon9 #spacex #falcon9 #capecanaveral #nasa #launch #wow ♬ original sound — Nelito
У другой частцы ракета ўжо ўзнялася высока ў неба, пакінуўшы па сабе белы след.
«Вось чаму трэба браць квіткі ля вакна», — пракаментавала пост пра рэдкае відовішча авіякампанія Air Canada.
Читать на dev.by