Заробак айцішнікаў у Мінску на 20-70% вышэйшы, чым у рэгіёнах

Параўналі сярэдні заробак айцішнікаў у Мінску і рэгіёнах.

4 каментарыя

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у жніўні сярэдні заробак спецыялістаў, якія працуюць у ІТ-кампаніях у Мінску, склаў амаль 7,2 тысячы рублёў

Бліжэй за ўсіх да Мінска па ўзроўні заробкаў былі ІТ-кампаніі ў Гомельскай і Мінскай абласцях. За жнівень сярэдні заробак айцішнікаў у Гомельскай вобласці склаў амаль 6,2 тыс. рублёў, у Мінскай вобласці — блізу 6,1 тыс. рублёў. У параўнанні Мінскам заробкі ў ІТ-сектары ў гэтых рэгіёнах ніжэйшыя амаль на 20%

Самая вялікая разбежка ў зарплаце ў мінскіх айцішнікаў з калегамі з Магілёўскай вобласці. За жнівень сярэдні заробак у ІТ-сектары ў гэтым рэгіёне склаў 4,2 тыс. рублёў — на 70%+ менш, чым у ІТ-сектары Мінска. 

Між тым у ІТ-сектары ў Мінску самы нізкі рост зарплаты адносна жніўня 2023 года — усяго плюс 1,5%. Больш за ўсё зарплата за год (адносна жніўня 2023) вырасла ў ІТ-кампаніях Мінскай вобласці — амаль на 20%

Пры гэтым адразу ў двух рэгіёнах — Брэсцкай і Віцебскай абласцях — зарплата ў ІТ-сектары ў жніўні гэтага года ўпала адносна жніўня 2023 года.

Зарплата айтишников упала за лето в рублях и в валюте
По теме
Зарплата айтишников упала за лето в рублях и в валюте
Самых багатых айцішнікаў у Беларусі больш, чым год таму. Тлумачым, як так выйшла
Па тэме
Самых багатых айцішнікаў у Беларусі больш, чым год таму. Тлумачым, як так выйшла

Читать на dev.by