Параўноўваем заробкі айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Літве ды іншых краінах
Спыталіся ў айцішнікаў, які заробак яны атрымалі ў снежні 2022 года. Параўналі заробкі спецыялістаў у Беларусі і замежных офісах у залежнасці ад узроўню і пазіцыі.
Паўдзельнічалі 1500+ ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 40% — мідлы, 34% — сеньёры. 47% спецыялістаў працуюць у аўтсорсе. 50% айцішнікаў працуюць у Беларусі.
Падрабязней пра ўдзельнікаў
- Developer (software engineer) — 48,0%
- QA Specialist — 11,8%
- Team Lead/Tech Lead — 5,6%
- QA Automation Engineer — 4,6%
- DevOps Engineer — 3,9%
- Project Manager — 3,6%
- Business Analyst — 3,4%
- HR Specialist/Recruiter — 2,1%
- Marketing Specialist — 1,7%
- Designer — 1,4%
- Data Scientist — 1,4%
- C-Level — 1,1%
- Architect — 1,0%
- DataBase/Administrator — 0,9%
- Product Manager/Product Owner — 0,8%
- Support Specialist — 0,8%
- UI/UX Designer — 0,8%
- System Administrator — 0,8%
- Account Manager — 0,7%
- Resource Manager — 0,6%
- Delivery Manager — 0,5%
- Copywriter — 0,3%
- System Analyst — 0,3%
- PR Specialist/Manager — 0,1%
- Technical Writer — 0,1%
- Іншае — 2,9%
Прафесійны ўзровень
- Middle — 40,0%
- Senior — 34%
- Lead — 13,8%
- Junior — 9,2%
- С-узровень — 1,8%
- N/A — 1%
- Іншы — 0,2%
Большасць (77%) атрымліваюць заробак у прывязцы да валюты. У 22% заробак не прывязаны да валюты, больш за палову з іх працуюць у польскіх офісах кампаній з беларускімі каранямі, чвэрць — у офісах у Беларусі.
Сярэдні заробак
Каля 1500 спецыялістаў падзяліліся інфармацыяй пра свой заробак за снежань 2022 года. Мы палічылі сярэдні заробак удзельнікаў анкетавання, а таксама даведаліся, хто атрымаў мінімальны і максімальны заробкі.
- Сярэдні заробак брута — 3567 долараў.
- Сярэдні заробак нета — 2884 долары.
- Мінімальны пазначаны заробак — 120 долараў (джун, які працуе ў буйной кампаніі ў Беларусі (1000+ чалавек) і які апынуўся на бэнчы).
- Максімальны пазначаны заробак — 19 000 долараў (распрацоўшчык, які працуе ў прадуктовай замежнай кампаніі ў Польшчы; C-level з буйной прадуктовай кампаніі ў Беларусі).
Сярэдні заробак у беларускіх/замежных офісах і кампаніях
Сярэдні заробак у беларускіх офісах кампаній за снежань мінулага года — 2284 долары (нета).
Найвышэйшы сярэдні заробак нета выявіўся ў супрацоўнікаў замежных кампаній — 4253 долары. На 1000+ долараў менш атрымалі ў сярэднім айцішнікі, якія працуюць у замежных офісах кампаній з беларускімі каранямі.
Сярэдні заробак у залежнасці ад узроўню
Вось такі сярэдні заробак атрымалі ІТ-спецыялісты ў беларускіх і замежных офісах у залежнасці ад узроўню.
Сярэдні заробак у папулярных рэлакейт-лакацыях
Параўналі сярэдні заробак айцішнікаў у Беларусі і найпапулярнейшых лакацыях (паводле даных анкетавання).
Колькасць удзельнікаў анкетавання паводле лакацый
Беларусь — 796
Польшча — 488
Грузія — 88
Літва — 65
Беларусь апынулася на самым апошнім месцы. Найвялікшы сярэдні заробак нета выявіўся ў спецыялістаў, якія працуюць у Турцыі — 4320 долараў. На другім месцы сярод лакацый Германія — 4137 долараў, на трэцім месцы Польшча — 3405 долараў.
Сярэдні заробак для розных пазіцый
Палічылі сярэдні заробак (нета) спецыялістаў у залежнасці ад лакацыі і пазіцыі.
У распрацоўшчыкаў у Беларусі заробак склаў амаль 2,4 тысячы долараў. Гэта на 1,5 тысячы долараў менш за заробак такіх жа спецыялістаў у Германіі, і на 1,2 тысячы менш за спецыялістаў у Польшчы.
Сярод QA Specialist, удзельнікаў анкетавання, найвышэйшы сярэдні заробак атрымалі спецыялісты, якія працуюць у Польшчы і Літве (каля 2,2 тысячы долараў), сярод Team Lead/Tech Lead — спецыялісты, якія працуюць у Грузіі (амаль 5 тысяч долараў).
Читать на dev.by