Кожнаму дзясятаму айцішніку замарозілі заробак — і не толькі ў Беларусі
Спыталіся ў айцішнікаў, наколькі часта іх працадаўцы пераглядаюць заробкі. І чаму асобныя кампаніі замарозілі перагляд.
Паўдзельнічалі 1500+ ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 40% — мідлы, 34% — сеньёры. 47% спецыялістаў працуе ў аўтсорсе. 50% айцішнікаў працуюць у Беларусі.
Падрабязней пра ўдзельнікаў
- Developer (software engineer) — 48,0%
- QA Specialist — 11,8%
- Team Lead/Tech Lead — 5,6%
- QA Automation Engineer — 4,6%
- DevOps Engineer — 3,9%
- Project Manager — 3,6%
- Business Analyst — 3,4%
- HR Specialist/Recruiter — 2,1%
- Marketing Specialist — 1,7%
- Designer — 1,4%
- Data Scientist — 1,4%
- C-Level — 1,1%
- Architect — 1,0%
- DataBase/Administrator — 0,9%
- Product Manager/Product Owner — 0,8%
- Support Specialist — 0,8%
- UI/UX Designer — 0,8%
- System Administrator — 0,8%
- Account Manager — 0,7%
- Resource Manager — 0,6%
- Delivery Manager — 0,5%
- Copywriter — 0,3%
- System Analyst — 0,3%
- PR Specialist/Manager — 0,1%
- Technical Writer — 0,1%
- Іншае — 2,9%
Прафесійны ўзровень
- Middle — 40,0%
- Senior — 34%
- Lead — 13,8%
- Junior — 9,2%
- С-узровень — 1,8%
- N/A — 1%
- Іншы — 0,2%
Амаль палова спецыялістаў пазначыла, што ў іх кампаніях заробкі пераглядаюць раз на год. Гэта найпапулярнейшы адказ.
Кампаній, якія пераглядаюць заробкі на патрабаванне супрацоўнікаў, значна менш. Толькі каля 13% выбралі такі варыянт адказу. Столькі ж айцішнікаў паведамілі, што працадаўца пераглядае заробкі супрацоўнікаў двойчы на год.
У абсалютнай меншасці апынуліся айцішнікі, якія працуюць у кампаніях, дзе заробкі пераглядаюць часцей за два разы на год. Такіх усяго 1,2%.
Як часта пераглядаюць заробкі ў РБ ды іншых краінах
Сярод ІТ-спецыялістаў, якія працуюць у Беларусі, пра перагляд заробкаў раз на год паведамілі 46%. А больш за ўсё такіх рэспандэнтаў знайшлося сярод айцішнікаў у Літве — 59%.
У той жа час толькі 8% спецыялістаў з літоўскіх офісаў пазначылі, што ў іх кампаніях заробкі пераглядаюць два і больш разоў на год. Лідарамі ў адказах выявіліся айцішнікі з Беларусі — 15%+.
Амаль 200 удзельнікаў анкетавання (12,5%) заявілі, што ў іх кампаніях перагляд заробкаў замарожаны.
Часцей за іншых гэты варыянт адказу выбіралі айцішнікі мінскіх офісаў (16,5%).
Большасць кампаній замарозіла перагляд заробкаў на нявызначаны тэрмін. Так адказалі 36,5% рэспандэнтаў. Чвэрць айцішнікаў пазначылі, што перагляд заробкаў у іх кампаніях замарожаны адразу на год, менш за 5% паведамілі пра некалькі месяцаў.
Пацікавіліся ў спецыялістаў асноўнымі прычынамі замарозкі заробкаў.
Палова айцішнікаў расказалі, што гэта звязана з праблемамі з заказчыкамі / пошукамі новых праектаў. Большасць з іх працуе ў офісах у Беларусі.
На другім месцы ў топе асноўных праблем — падзенне выручкі, аптымізацыя выдаткаў. Так адказалі 45%. Амаль 60% з іх працуе ў офісах у Беларусі, каля 30% — у офісах у Польшчы.
Іншыя (не асноўныя) прычыны замарозкі заробкаў.
- «Яшчэ не выйшлі на дакавідны ўзровень выручкі».
- «Матывацыя супрацоўнікаў да рэлакейту».
- «Мусяць быць грошы на чорны дзень».
- «Рэпутацыйныя рызыкі інвестыцый у „таксічны“ (РБ, РФ) рэгіён».
Таксама ў інсайд-полі айцішнікі расказалі падрабязней пра перагляд/неперагляд заробкаў у кампаніях.
- «Пры канцы верасня сказалі, што ў нас неўзабаве закрыццё фінансавага года і заробак падвысяць пасля. Закрыццё фінансавага года ў красавіку 2023».
- «Чакаю рашэння пра перагляд, але гэта доўжыцца ад сярэдзіны вайны. Кампанія проста не адказвае. Так што шукаю іншае месца працы».
- «Працую ў буйной аўтсорсінгавай кампаніі. У маім дэпартаменце з пераглядам было прасцей да змены менеджменту. Цяпер павышаюць радзей».
- «Працую ў буйной кампаніі (500+ супрацоўнікаў) з офісамі ў Беларусі і еўрапейскіх краінах. Некаторыя супрацоўнікі з аддзелаў, што не прыносяць прыбытак, наўпрост паведамляюць, што пасля асэсменту перагляду заробкаў не было, хоць у цэлым перагляды ў кампаніі застаюцца. Пачынаючы ад восені-зімы 2022 пасля асэсментаў у супрацоўнікаў з фіксаваным заробкам яго забіраюць і пераводзяць на „гнуткі“ фармат аплаты ў адпаведнасці з адведзенымі гадзінамі».
- «Працадаўца абмежаваў павышэнні заробаў да +10%. Інфляцыю ігнаруе. Лічыць нармальным не падымаць заробак па годзе працы. Супрацоўнік можа працаваць некалькі гадоў з тым жа заробкам».
- «У кампаніі замарозілі перагляд заробкаў для беларускага офіса да канца 2023 года».
- «Канкрэтыкі з павышэннем заробкаў няма, праектаў у Беларусі мінімум. Праходзіць асэсмент на павышэнне — калі ласка. Але заробак будзе той жа».
Читать на dev.by