Які заробак атрымалі айцішнікі ў лютым (значна меншы, ніж за люты-2022)

Айцішнікі, якія працуюць у кампаніях у Мінску, зарабілі адразу на чвэрць менш, ніж у лютым летась. Гэта следства ўплыву курсавых ваганняў і, верагодна, скарачэння кампаніямі выплат рэлакейт-бонусаў. 

У параўнанні з сёлетнім студзенем года заробак вырас.

21 каментарый

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, за люты сярэдні заробак у ІТ-сектары склаў 6,4 тысячы рублёў (да выплаты падаткаў). У параўнанні з лютым мінулага года ён упаў амаль на 27%. Тады сярэдні заробак айцішнікаў склаў амаль 8,8 тысячы рублёў.

У валюце сярэдні заробак за люты ўпаў на траціну і склаў 2330 долараў супраць 3363 долараў адносна лютага 2022.

Заробак у ІТ-сектары ў лютым 2022 года выявіўся ў нейкай ступені анамальным. Гэта адбылося праз два фактары.

Па-першае, праз поўнамаштабную вайну ва Украіне, якая пачалася 24 лютага, беларускі рубель рэзка ўпаў да долара. У першай дэкадзе сакавіка 2022 года афіцыйны курс долара вагаўся ў межах 3-3,3 рубля. Хоць да пачатку вайны максімальны афіцыйны курс долара ў лютым быў 2,6 рубля. ІТ-кампаніі, якія індэксуюць заробак, налічылі яго сваім супрацоўнікам за люты па падвышаным курсе. 

Па-другое, праз вайну пачалася другая хваля рэлакацыі айцішнікаў. Частка з іх атрымала ад кампаній фінансавую дапамогу і бонусы на пераезд у іншыя лакацыі, якія былі ўлічаны ў лютаўскім заробку. У выніку ў рублях і валюце ён вырасла адносна лютага 2021 года адразу на 50%.

У лютым гэтага года ўплыў курсавых ваганняў і рэлакейт-выплат на заробкі айцішнікаў быў нівеляваны, таму адбылася карэкцыя. Адсюль і рэзкае падзенне заробку. 

Заробкі ў Мінску і рэгіёнах 

Паглядзелі, як змяніліся заробкі айцішнікаў у Мінску і рэгіёнах.

У ІТ-спецыялістаў у Мінску чакана найвышэйшы сярэдні заробак — амаль 6,8 тысячы рублёў за люты. Айцішнікі ў іншых рэгіёнах, мяркуючы з афіцыйных даных, атрымліваюць на 25-45% менш. 

Але адносна лютага мінулага года сярэдні заробак мінскіх айцішнікаў упаў на 27%. Яшчэ больш скараціўся сярэдні заробак айцішнікаў у Магілёўскай вобласці — на 32% да 3,6 тысячы рублёў. 

Адзіным рэгіёнам, дзе заробак у ІТ-сектары вырас, выявілася Мінская вобласць. Айцішнікі з кампаній гэтага рэгіёна атрымалі ў сярэднім больш за 5 тысяч рублёў — на 7% больш, ніж у лютым 2022 года.

«Пока все учили Java, я выбрал другое». Как 25-летний айтишник вышел на 10К в месяц
По теме
«Пока все учили Java, я выбрал другое». Как 25-летний айтишник вышел на 10К в месяц
Айцішнік навучыўся зарабляць 14К+ на месяц. Даведаліся як 
Па тэме
Айцішнік навучыўся зарабляць 14К+ на месяц. Даведаліся як
Палова+ айцішнікаў з Беларусі незадаволеныя заробкамі. Усё горш, ніж паўгода таму
Па тэме
Палова+ айцішнікаў з Беларусі незадаволеныя заробкамі. Усё горш, ніж паўгода таму
Кожнаму дзясятаму айцішніку замарозілі заробак — і не толькі ў Беларусі
Па тэме
Кожнаму дзясятаму айцішніку замарозілі заробак — і не толькі ў Беларусі
Параўноўваем заробкі айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Літве ды іншых краінах
Па тэме
Параўноўваем заробкі айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Літве ды іншых краінах


Читать на dev.by