12 тысяч еўра — сярэдні заробак у Wargaming. Колькі атрымліваюць у літоўскіх ІТ-офісах?

Сэрвіс rekvizitai.vz.lt апублікаваў інфармацыю аб сярэдніх заробках у літоўскіх офісах за чэрвень. Паглядзелі, колькі атрымалі супрацоўнікі кампаній з беларускім капіталам. 

24 каментарыяў

У большасці з іх сярэдняя зарплата склала 4-5 тысяч еўра (да выплаты падаткаў). Пры гэтым у топ-5 па ўзроўні зарплаты апынуліся адразу чатыры прадуктовыя кампаніі — распрацоўшчыкі гульняў і праграм. 

Лідарам стала літоўская дачка Wargaming. За ліпень заробак брута там перавысіў 12 тысяч еўра — гэта ў 2-2,5 разы вышэй, чым у іншых кампаній з беларускімі каранямі.

Верагодна, у чэрвені супрацоўнікі віленскага офіса атрымалі квартальныя прэміі і бонусы. Для параўнання: у маі сярэдні заробак у Wargaming у Літве склаў толькі 5,5 тысяч еўра

На другім месцы мабільны распрацоўшчык Belka Games. За чэрвень сярэдняя зарплата ў кампаніі склала амаль 10 тысяч еўра — у 1,5 разу вышэй, чым у папярэднія два месяцы (у маі была 6,4 тысячы еўра). Верагодна, чэрвеньскі рост заробкаў у геймдэў-студыі таксама звязаны з выплатай квартальных бонусаў/прэмій.

У топ-5 па ўзроўні сярэдняга заробку апынуліся яшчэ два мабільныя распрацоўшчыкі — Melsoft і Flo Health. У чэрвені сярэдні заробак тут перавысіў 6 тысяч еўра

LeverX Lithuania заняла трэцяе месца (6,6 тысячы еўра). 

EPAM Sistemos, з самай вялікай камандай у Літве сярод кампаній з беларускім капіталам (больш за 1250 чалавек), апынуўся па-за межамі топ-10. У чэрвені тут сярэдні заробак быў 4,7 тысячы еўра (11 месца ў рэйтынгу).

Менш за ўсё плацяць у SoftTeco і Andersen Soft — ніжэй за 3 тысяч еўра.

EPAM, Wargaming і іншыя працягваюць скарачацца ў Літве
Па тэме
EPAM, Wargaming і іншыя працягваюць скарачацца ў Літве
Самых багатых айцішнікаў у Беларусі больш, чым год таму. Тлумачым, як так выйшла
Па тэме
Самых багатых айцішнікаў у Беларусі больш, чым год таму. Тлумачым, як так выйшла
«Грос — у два разы». Як айцішнікам даводзіцца зменшыць апетыты ў 2024
Па тэме
«Грос — у два разы». Як айцішнікам даводзіцца зменшыць апетыты ў 2024
«Лепш назад на завод». Як айцішнікі ў Польшчы жывуць на мінімалку або сярэднюю зп 
Па тэме
«Лепш назад на завод». Як айцішнікі ў Польшчы жывуць на мінімалку або сярэднюю зп

Читать на dev.by