У Мінску затрымалі распрацоўшчыка, стваральніка «Лічбавай майстэрні». Яго жонку таксама
Сужэнцаў Міхала і Святлану Воўчак затрымалі ў Мінску 19 кастрычніка, паведамляюць праваабаронцы. У іх дома адбыўся ператрус.
Святлана — былая выкладчыца БДУ, працавала на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Міхал — вэб-распрацоўшчык і «сацыяльны гік», яго мінулы праект «Лічбавая майстэрня» быў накіраваны на развіццё ІТ-валанцёрства ў Беларусі.
Вось як Міхал расказваў пра гэты праект.
Пасля 2020 года Міхала і Святлану неаднаразова затрымлівалі.
Читать на dev.by