Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Завяршылася першая сімуляцыя экспедыцыі на Марс — яна доўжылася больш за год

Чацвёра даследчыкаў пражылі больш за адзін год у рэалістычным макеце касмічнага карабля, які імітаваў палёт да Марса.

Пакінуць каментарый
Завяршылася першая сімуляцыя экспедыцыі на Марс — яна доўжылася больш за год

Чацвёра даследчыкаў пражылі больш за адзін год у рэалістычным макеце касмічнага карабля, які імітаваў палёт да Марса.

У рамках місіі Crew Health and Performance Exploration Analog (CHAPEA) даследчыкі правялі 378 дзён амаль у поўнай ізаляцыі ў мадэляваным марсіянскім асяроддзі. Місія распачалася 25 чэрвеня 2023 года: чатыры валанцёры ўвайшлі ў «базу» Mars Dune Alpha плошчай 158 квадратных метраў. Макет карабля раздрукавалі на 3D-прынтары ў Касмічным цэнтры NASA ў Х’юстане.

У часе эксперыменту даследчыкі вырошчвалі гародніну для замены кансерваў ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў і затрымкі сувязі. Дзякуючы місіі ім удалося атрымаць вялікі аб’ём даных пра розныя аспекты жыцця экіпажа на працягу такога доўгага палёту, у тым ліку інфармацыю пра здароўе і працаздольнасць.

Камандзірка экіпажа Кэлі Хастан назвала місію «ўнікальным досведам з вялізнымі праблемамі, радасцямі і смуткам». Яна адзначыла, што жыццё ў капсуле было звязанае з вялікай колькасцю цяжкай працы і «ладнай доляй весялосці». NASA запланавала яшчэ дзве місіі CHAPEA ў найбліжэйшыя некалькі гадоў. У лютым гэтага года пачаўся пошук валанцёраў для наступнай місіі.

NASA показала 3D-визуализацию Столпов Творения
NASA показала 3D-визуализацию Столпов Творения
По теме
NASA показала 3D-визуализацию Столпов Творения
NASA признало что сейчас Земля беззащитна перед астероидами
NASA признало, что сейчас Земля беззащитна перед астероидами
По теме
NASA признало, что сейчас Земля беззащитна перед астероидами
NASA і Boeing запусцілі першы Starliner з астранаўтамі на борце
NASA і Boeing запусцілі першы Starliner з астранаўтамі на борце
Па тэме
NASA і Boeing запусцілі першы Starliner з астранаўтамі на борце

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.