Anthropic прапанавала новы пратакол для доступу АІ да любых крыніц даных
Anthropic паказала новы стандарт з адкрытым зыходным кодам, які дазваляе АІ-мадэлям падключацца да розных відаў крыніц даных, піша TechCrunch.

Model Context Protocol (MCP) спросціць доступ АІ-асістэнтаў да прылад для бізнэсу, сховішчаў кантэнту і асяроддзяў распрацоўкі. Гэта дапаможа павысіць якасць і рэлевантнасць іх адказаў на карыстальніцкія запыты.
Пратакол працуе па прынцыпе кліент-сервер. Распрацоўшчыкі могуць ствараць як MCP-серверы, што забяспечваюць доступ да патрэбных даных, так і MCP-кліенты (напрыклад, праграмы і працоўныя працэсы), якія будуць па камандзе падключацца да гэтых сервераў. Anthropic ужо мае гатовыя МСР-серверы для папулярных карпаратыўных платформаў, такіх як Google Drive, Slack і GitHub.
Anthropic сцвярджае, што пратакол ужо ўкаранілі ў свае сістэмы некаторыя яе партнёры, напрыклад, Block і Apollo, а некаторыя стваральнікі інструментаў для распрацоўкі, уключаючы Replit, Codeium і Sourcegraph, рыхтуюцца дадаць падтрымку MCP.
Цяпер MCP працуе толькі з лакальнымі злучэннямі — серверы павінны быць запушчаныя на вашым уласным камп’ютары. Але Anthropic працуе над падтрымкай аддаленых сервераў з бяспекай карпаратыўнага ўзроўню, што дазволіць камандам бяспечна абменьвацца крыніцамі даных у розных арганізацыях.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да-да, бегу прикручивать, волосы назад.
В этой задумке столько же пользы для общества, сколько открытости и нон-профитистости в OpenAI.