Зялёная камета неўзабаве праляціць каля Зямлі ўпершыню за 50 тысяч гадоў
Камета пад назвай C/2022 E3 (ZTF) апынецца бліжэй за ўсё да Сонца 12 студзеня, да Зямлі яна наблізіцца на мінімальную адлегласць на пачатку лютага.

Паводле даных NASA, камета рухаецца па арбіце вакол Сонца, бліжэй за ўсё да Зямлі яна пройдзе 1-2 лютага, на адлегласці 42 мільёны кіламетраў. У Паўночным паўшар'і назіральнікі змогуць убачыць камету паблізу Палярнай зоркі. C/2022 E3 (ZTF) можа стаць заўважнай нават няўзброенаму воку ў цёмным небе пры канцы студзеня.
Цела каметы складаецца з лёду і пылу, праз асаблівасці складу яна адрозніваецца ад іншых нябесных целаў яркім зеленаватым свячэннем. Дыяметр аб’екта складае 1 кіламетр. Збліжэнне з каметай адбудзецца ўпершыню за 50 тысяч гадоў. Нябесны аб’ект быў адкрыты 2 сакавіка гэтага года з дапамогай камеры, размешчанай у Паламарскай абсерваторыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.