GitHub Copilot навучыўся генераваць код па выявах

GitHub пашырыў магчымасці свайго АІ-памочніка для праграмістаў, піша TechCrunch.

2 каментарыя

Новая функцыя Vision for Copilot дазваляе загрузіць у чат фатаграфію, скрыншот або дыяграму, па якім асістэнт згенеруе адпаведны інтэрфейс, код і тэкст. Дагэтуль функцыя была даступная ў выглядзе праграмы для VS Code.

Напрыклад, можна скарміць асістэнту скрыншот вэб-старонкі і паказаць, якія змены ў яе трэба ўнесці. Апісваць пажаданні словамі неабавязкова — можна загрузіць малюнак-узор і папрасіць Copilot зрабіць такія змены, як на ім.

Таксама з’явілася функцыя Next edit suggestions. Copilot навучыўся адгадваць, якія наступныя змены карыстальнік можа захацець унесці ў код, на аснове аналізу яго папярэдніх дзеянняў. Раней інструмент арыентаваўся на месца знаходжання курсора, а цяпер бярэ для падказак шырэйшы кантэкст. Прыняць або адхіліць прапанову можна адным націскам на Tab або Esc.

На GitHub змянілася самая папулярная мова праграмавання
Па тэме
На GitHub змянілася самая папулярная мова праграмавання
На GitHub 4,5 млн фейковых оценок, которые вводят пользователей в заблуждение
По теме
На GitHub 4,5 млн фейковых оценок, которые вводят пользователей в заблуждение

Читать на dev.by