Гейтс: «Спадзяюся, Ілан Маск добра думае, што кажа»
Днямі выйшлі мемуары «Source Code: My Beginnings» сузаснавальніка Microsoft Біла Гейтса, у якіх ён апісвае першыя 25 гадоў свайго жыцця. Журналісты EL PAÍS выпусцілі вялікае інтэрв’ю з прадпрымальнікам. Было закранута шмат розных тэм ад ягонай любові да камп’ютараў, перадавых тэхналогій і эксперыментаў з ЛСД да дабрачыннасці, кліматычных змен і палітыкі ў ЗША. Сярод іншага прагучала пытанне пра Ілана Маска, які стаў адыгрываць вельмі актыўную ролю ў справах дзяржавы.

«Мяне дзівіць, у якую колькасць рэчаў уцягнуты Ілан. Я захапляюся фенаменальнай працай, якую ён зрабіў у SpaceX, каб знізіць кошт запускаў. Ён зрабіў фенаменальную працу ў Tesla, каб прымусіць аўтавытворцаў выпускаць сапраўды добрыя электрамабілі, што з’яўляецца вельмі важным крокам для клімату», — адзначыў Гейтс. Аднак ён дадаў, што не згодны з Маскам у многіх палітычных праблемах.
«Раней я лічыў яго вельмі прагрэсіўным і ліберальным, але цяпер варта было б прызнаць, што яго больш хіліць у бок „правых“. Мне не выпала магчымасці абмеркаваць гэта з ім, але з улікам яго ўплывовасці я спадзяюся, ён добра думае, што кажа», — сказаў Гейтс.
Акрамя гэтага, бізнэсовец і філантроп выказаў асцярогі з нагоды прыярытэтаў адміністрацыі Дональда Трампа ў пытаннях аховы здароўя, беднасці і барацьбы са зменай клімату. Напрыклад, ЗША ўдзельнічае ў фінансаванні лекаў для дзясяткаў мільёнаў людзей з ВІЧ ва ўсім свеце, і Гейтс спадзяецца, што гэтыя праграмы працягнуць дзейнічаць. Таксама ён быў расчараваны выхадам ЗША з Парыжскага пагаднення па клімаце — гэта было першым рашэннем пераабранага прэзідэнта на пасадзе.
У сваіх мемуарах Гейтс згадвае, што, нягледзячы на захапленне камп’ютарамі, у 17 гадоў ён не быў упэўнены ў іхняй будучыні і ў тым, ці варта рабіць кар’еру ў гэтай сферы. Яго запасным планам была палітыка. У старэйшых класах ён нават служыў у Палаце прадстаўнікоў у Вашынгтоне, што было для яго вельмі займальным і карысным вопытам, і ён сур’ёзна задумваўся ісці ў палітыку. На яго жыццёвы шлях моцна паўплываў рэліз камп’ютара Altair 8800 у 1974 годзе. Цяпер Гейтс удзельнічае ў палітыцы як донар — напрыклад, ён ахвяраваў $50 млн на ініцыятыву ў падтрымку Камалы Харыс.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Думаю ни Трамп ни Макс уже не думают, что балаболят.