«Хардкор» і водкуп: Трамп праводзіць звальненні ва ўрадзе па мадэлі Маска ў Twitter
Адміністрацыя Дональда Трампа пачала перагляд кадравага складу федэральнага ўрада ЗША. На пачатку гэтага тыдня супрацоўнікам разаслалі імэйлы з прамой прапановай: забірайце грошы — 8 акладаў — і сыходзьце альбо вяртайцеся ў офіс і працуйце так, каб «пераўзыходзіць чаканні». Падыход вельмі нагадвае палітыку Ілана Маска: ён зладзіў масавыя скарачэнні ў Twitter пасля куплі сацсеткі, скасаваў аддаленую працу і прымусіў усіх хадзіць у офіс фултайм, адзначае Business Insider.
Адміністрацыя Дональда Трампа пачала перагляд кадравага складу федэральнага ўрада ЗША. На пачатку гэтага тыдня супрацоўнікам разаслалі імэйлы з прамой прапановай: забірайце грошы — 8 акладаў — і сыходзьце альбо вяртайцеся ў офіс і працуйце так, каб «пераўзыходзіць чаканні». Падыход вельмі нагадвае палітыку Ілана Маска: ён зладзіў масавыя скарачэнні ў Twitter пасля куплі сацсеткі, скасаваў аддаленую працу і прымусіў усіх хадзіць у офіс фултайм, адзначае Business Insider.
У свой першы тыдзень на прэзідэнцкай пасадзе Трамп выдаў указ, паводле якога большасць федэральных працаўнікоў мае быць на месцы пяць дзён на тыдзень. Яшчэ ў 2022 годзе Маск разаслаў супрацоўнікам Twitter падобны ліст з ультыматумам: пагадзіцца вашаваць у «хардкорным» рэжыме або звальняцца. На роздум ён даў падначаленым 40 гадзін. Загаловак у імэйла быў «А fork in the road» («Ростані») — дакладна такі ж, як у ліста, які ўчора распаўсюдзіла Упраўленне кадравай службы ЗША.
У лісце да федэральных супрацоўнікаў абяцаюць узнагароджваць найлепшых і хутка караць тых, хто недапрацоўвае. Маск таксама заяўляў, што працу захаваюць толькі тыя, хто дэманструе «выключную прадукцыйнасць». Пасля кампанія страціла каля 80% штату — сышло або было звольнена больш за 6 тысяч чалавек.
Ва Упраўленні адзначылі, што супрацоўнікаў стане менш. Ведамствы абароны і нацбяспекі могуць пашырыцца, але ў большасці з іх людзей стане менш, у тым ліку за кошт звальненняў і пераводу супрацоўнікаў на іншыя віды дамоў. Таксама будуць павышаныя патрабаванні да іх надзейнасці і лаяльнасці.
То-бок у спробе рэфармаваць дзяржорганы стаўка зробленая на агрэсіўныя скарачэнні, высокія патрабаванні да прадукцыйнасці, культуру лаяльнасці і гатоўнасць працаваць доўгія гадзіны. Якраз такую палітыку праводзіў Маск у сваёй сацсетцы. Цяпер яна ледзь зводзіць канцы з канцамі, культура ў ёй стала вельмі таксічнай, рост аўдыторыі запаволіўся, пра рэпутацыю брэнда кажуць рэкламадаўцы, што разбягаюцца. Кампанія дагэтуль расплачваецца з даўгамі, якія Маск набраў дзеля яе куплі. Менавіта для эканоміі ён пайшоў на масавыя скарачэнні. Праз імклівасць і маштабы гэтых скарачэнняў з’явіліся асцярогі, што кампанія не выжыве.
Але калі ў Twitter да прыходу Маска было прыкладна 7,8 тысячы супрацоўнікаў, то ў Трампа — каля 2,3 млн федэральных працаўнікоў. Масавыя звальненні, з дапамогай якіх новая адміністрацыя хоча ўціхамірыць дзяржвыдаткі і дзярждоўг, могуць дэстабілізаваць розныя сістэмы, уключаючы сацабарону. Ці спрацуе падыход Трампа для амерыканскага ўрада — пакуль пытанне, адзначае Business Insider.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
какое издевательство над бедными людьми - 8 окладов или иди работай. Рабство как есть!
Ну там ещё требуют за спасибо овертаймить.