Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

The Beatles атрымалі «Грэмі» за песню, зробленую з дапамогай АІ

Пры канцы 2023 года брытанскі гурт The Beatles выпусціў песню Now and Then. Яна была створаная са старога дэмазапісу Джона Ленана, які апрацавалі з дапамогай тэхналогіі машыннага навучання. Днямі песня прынесла легендарнаму брытанскаму калектыву восьмую ў яго гісторыі прэмію «Грэмі», піша The Verge.

Пакінуць каментарый

Прэмія за найлепшае рок-выкананне была прысуджаная ў мінулую нядзелю. Сярод намінантаў прысутнічалі Green Day, Pearl Jam, The Black Keys, Idles і St. Vincent. Billboard адзначае, што гэта першая песня, у стварэнні якой паўдзельнічаў АІ, што прынесла сваім аўтарам «Грэмі».

Трэк зроблены на аснове дэмазапісу Ленана 1979 года. У сярэдзіне 90-х Пол Макартні, Рынга Стар і Джордж Харысан змаглі завяршыць працу над некаторымі чарнавікамі Ленана, але з Now and Then узніклі праблемы. Фартэпіянная партыя перашкаджала аддзяліць вакал, а патрэбных тэхналогій у музыкаў на той час не было.

Песню ўдалося завяршыць некалькі гадоў таму, калі рэжысёр Пітэр Джэксан працаваў над дакументальным фільмам Get Back для Disney Plus. Ягоная каманда стварыла тэхналогію на базе машыннага навучання, якая дазваляе раскласці кампаненты любога музычнага фрагмента на асобныя дарожкі — нават старажытныя дэмазапісы. Гаворачы пра ролю АІ у праекце ў 2023 годзе, Макартні падкрэсліваў, што ў песні няма нічога згенераванага сінтэтычна — тэхналогія ўжывалася для ачысткі сапраўднага запісу, і ў астатнім песня цалкам сыграная музыкамі.

Вышла последняя песня The Beatles — она создана с помощью ИИ
Вышла последняя песня The Beatles — она создана с помощью ИИ 
По теме
Вышла последняя песня The Beatles — она создана с помощью ИИ
Торвальдс падарыў пяці распрацоўшчыкам Linux гітарныя педалі зробленыя сваімі рукамі
Торвальдс падарыў пяці распрацоўшчыкам Linux гітарныя педалі, зробленыя сваімі рукамі
Па тэме
Торвальдс падарыў пяці распрацоўшчыкам Linux гітарныя педалі, зробленыя сваімі рукамі
Італьянскія металісты выпусцілі першую ў свеце песню напісаную на Java — і гэта рэальны код
Італьянскія металісты выпусцілі першую ў свеце песню, напісаную на Java — і гэта рэальны код
Па тэме
Італьянскія металісты выпусцілі першую ў свеце песню, напісаную на Java — і гэта рэальны код

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.