Новая мадэль Google стварае падабенства 3D-гульняў па тэкставым запыце
АІ-падраздзяленне Google DeepMind паказала 2 пакаленне мадэлі Genie. Навінка генеруе інтэрактыўныя відэа па адным зыходным відарысе і тэкставым апісанні карыстальніка, піша TechCrunch.
АІ-падраздзяленне Google DeepMind паказала 2 пакаленне мадэлі Genie. Навінка генеруе інтэрактыўныя відэа па адным зыходным відарысе і тэкставым апісанні карыстальніка, піша TechCrunch.
Паводле слоў распрацоўшчыкаў, Genie 2 здольная ствараць бясконцае мноства насычаных 3D-светаў, у тым ліку такія, у якіх карыстальнік можа выконваць розныя дзеянні, напрыклад, плаваць і скакаць, кіруючы імі пры дапамозе мышы або клавіятуры. Мадэль умее імітаваць узаемадзеянне паміж прадметамі, рух, асвятленне, фізіку, адлюстраванні і паводзіны віртуальных персанажаў.
TechCrunch адзначае, што многія працы Genie 2 нагадваюць сцэны з ААА-гульняў — цалкам магчыма таму, што сярод навучальных відэаролікаў былі эпізоды з папулярных відэагульняў. Аднак падрабязнасці аб сваіх крыніцах даных і метадах іх збору кампанія з прычын канкурэнцыі ды іншых не раскрывае. DeepMind мае бесперашкодны доступ да відэа на YouTube, але Genie 2 па сутнасці стварае несанкцыянаваныя копіі відэагульняў, якія «глядзела», праз што да яе могуць паўстаць прэтэнзіі наконт інтэлектуальнай уласнасці.
Genie 2 стварае цэласныя віртуальныя сусветы з відам з розных ракурсаў, напрыклад, ад першай і трэцяй асобы, з ізаметрычнай праекцыяй і гэтак далей. Ролікі доўжацца да адной хвіліны, у асноўным — 10-20 секунд.
Таксама Genie 2 ўмее запамінаць часткі змадэляванай сцэны, якія выходзяць з поля зроку ў працэсе ўзаемадзеяння з героем, і якасна ўзнаўляе іх, калі яны зноў у кадры. DeepMind пазіцыянуе навінку хутчэй як інструмент для творчасці і даследаванняў — напрыклад, для стварэння прататыпаў інтэрактыўных сцэн і тэсціравання АІ-агентаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
О. Хаксли, "Дивное новое подобие", антиутопия с элементами броманса.