Заробкі будаўнікоў і рабочых у Расіі растуць хутчэй, чым у айцішнікаў
Тэмпы росту даходу будаўнікоў і рабочых абагналі дынаміку ўзнагароджанняў у ІТ-сферы. Пра гэта піша Forbes са спасылкай на даследаванне вакансій і рэзюмэ, праведзенае сэрвісам пошуку працы Superjob.
Тэмпы росту даходу будаўнікоў і рабочых абагналі дынаміку ўзнагароджанняў у ІТ-сферы. Пра гэта піша Forbes са спасылкай на даследаванне вакансій і рэзюмэ, праведзенае сэрвісам пошуку працы Superjob.
Прапановы для інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў (напрыклад, для інжынераў-канструктараў) у будаўніцтве і кваліфікаваных рабочых (электрамантажнікаў, зваршчыкаў і іншых) у прамысловасці ў Маскве выраслі на 12,5% і 12,3% у лістападзе 2024 года ў параўнанні з лістападам 2023-га. Крыху менш павялічыліся прапановы для інжынерна-тэхнічных работнікаў у прамысловасці і супрацоўнікаў галіны транспарту і лагістыкі — на 12,2% і 12%. Сфера ІТ апынулася на пятым месцы, там заробкі выраслі на 11,9%.
Менавіта ў ІТ працадаўцы актыўней за ўсё падвышалі ўзнагароджанне суіскальнікам у 2023-м — на 8,1% за год. Змяненне сітуацыі ў гэтым годзе ў Superjob тлумачаць эфектам высокай базы. Зарплатныя прапановы ў ІТ на пачатку 2024 года ўжо былі даволі высокімі, але працадаўцы былі вымушаныя далей падымаць іх, каб заставацца канкурэнтаздольнымі. У выніку прырост у працэнтным выражэнні выявіўся не такім істотным, як у будаўніцтве, дзе ўзровень узнагароджання быў ніжэйшы. Да 2024 года ў гэтай галіне і ў прамысловасці кампаніі наадварот імкнуліся стрымліваць заробкі.
Напрыклад, медыянны заробак Java-распрацоўшчыка ў Маскве за год вырас на 20 тысяч RUB ($190), або 7%, — з 300 тысяч да 320 тысяч RUB ($3080). Узнагароджанне мантажніка сістэм вентыляцыі павялічылася на тыя ж 20 тысяч RUB, але са 100 тысяч RUB — плюс 20%.
Заробкі ідуць у гару не толькі ў Маскве, але і ў іншых рэгіёнах — гэта рэакцыя на дэфіцыт кадраў, які ўзмацніўся ў 2024 годзе. Колькасць вакансій у Расіі павялічылася на 10% у параўнанні з 2023-м (у тым годзе рост складаў 50%), пры гэтым рэзюмэ настолькі больш не стала. Мацней за ўсё попыт на супрацоўнікаў вырас у гасцінічна-рэстаранным сектары (на 20%), у прамысловасці (на 19%), у будаўніцтве і медыцыне (па 17%), у ІТ новых вакансій стала больш на 9%.
У ІТ найбольш запатрабаваныя мідлы і сеньёры. Паводле прагнозаў аналітыкаў, «зарплатная гонка» за распрацоўшчыкамі гэтых узроўняў у 2025 годзе працягнецца. Расце таксама цікавасць працадаўцаў да спецыялістаў па нейрасетках і машынным навучанні. За год попыт на суіскальнікаў з гэтымі навыкамі павялічыўся ўтрая, выраслі і прапанаваныя ім узнагароджанні. Пры гэтым маркетолагам і дызайнерам, якія ўмеюць працаваць з нейрасеткамі, кампаніі плацяць менш, чым іх калегам без гэтых навыкаў, паколькі лічаць, што руцінныя аперацыі за спецыялістаў могуць выконваць машыны.
Самыя высокія медыянны і максімальны паказчыкі зарплаты зафіксаваныя ў кібербяспецы. Дырэктарам у гэтым кірунку прапаноўваюць да 1 млн RUB на месяц, а іх медыяна складае 450 тысяч RUB.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
25 лістапада 2024, 16:39
0
Неудивительно, это называется эффект низкой базы. Если у сварщика было 100 000, то ему гораздо проще поднять зп, чем айтишнику, у которого было 300 000.
Нет, это так не называется.
Вы точно айтишник и знаете, что такое процент?
Anonymous
25 лістапада 2024, 16:41
0
Интересно, появятся ли "Строительные Академии", где "сделают из вас сварщика за 2 недели" и дают "гарантию трудоустройства"? ))
Валдис Адаскус
Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
26 лістапада 2024, 10:26
-1
Да как бы работают уже лет 30. Только не две недели, а месяц. Но без гарантии трудоустройства.
Хотя сварщик с НАКСом всегда зарабатывал больше сеньора.
в РФ недавно кто-то говорил из чиновников или крупных бизнесменов, что сварщиов по титану осталось 30-40 человек, а это сильно меньше сеньоров и 99% других должностей, специальностей в экономике
Anonymous
27 лістапада 2024, 02:40
-1
Это стёб. Аналогия с "Айти-академиями", которые в каждом городе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Неудивительно, это называется эффект низкой базы. Если у сварщика было 100 000, то ему гораздо проще поднять зп, чем айтишнику, у которого было 300 000.
Нет, это так не называется.
Вы точно айтишник и знаете, что такое процент?
Интересно, появятся ли "Строительные Академии", где "сделают из вас сварщика за 2 недели" и дают "гарантию трудоустройства"? ))
Да как бы работают уже лет 30. Только не две недели, а месяц. Но без гарантии трудоустройства.
Хотя сварщик с НАКСом всегда зарабатывал больше сеньора.
в РФ недавно кто-то говорил из чиновников или крупных бизнесменов, что сварщиов по титану осталось 30-40 человек, а это сильно меньше сеньоров и 99% других должностей, специальностей в экономике
Это стёб. Аналогия с "Айти-академиями", которые в каждом городе.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
ну так и в РБ, рост ВВП промышленности был 7.1%,а информации и связь -0.1%