Google анансавала новую аперацыйную сістэму Android XR, піша The Verge. Яна прызначаная для прылад «пашыранай рэальнасці», якая занурае чалавека ў віртуальнае асяроддзе, — напрыклад, для гарнітур і смарт-акуляраў.
Google анансавала новую аперацыйную сістэму Android XR, піша The Verge. Яна прызначаная для прылад «пашыранай рэальнасці», якая занурае чалавека ў віртуальнае асяроддзе, — напрыклад, для гарнітур і смарт-акуляраў.
Дапоўненая рэальнасць (extended reality) — гэта агульны тэрмін для імерсіўных тэхналогій, такіх як дапоўненая, віртуальная і змяшаная рэальнасці. Над распрацоўкай такіх гаджатаў Google працуе сумесна з Samsung і рознымі іншымі вендарамі. Першыя прылады пад кіраваннем новай версіі Android плануецца выпусціць на рынак ужо налета.
Як менавіта будзе працаваць Android XR і чым адрознівацца ад мабільнай Android, пакуль дакладна не вядома. Google ужо рыхтуе імерсіўныя версіі сваіх праграм, уключаючы Карты, Фота, YouTube і Chrome. Новая АС будзе сумяшчальная з існымі Android-праграмамі з Play Store.
XR-прылады Google будуць аснашчаныя фірмовым АІ-асістэнтам Gemini. Па меры павелічэння мультымадальных магчымасцяў Gemini, напрыклад, па захопе і стварэнні аўдыя і відэа, прывабнасць такіх прылад будзе толькі расці.
Android XR пакуль знаходзіцца на ранніх этапах. Але Google ужо выпусціла папярэднюю версію інструментара Android XR SDK для распрацоўкі праграм пад новую аперацыйную сістэму.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Снова Google glass?;)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 снежня 2024, 21:04