СЕО кампаній бяруць на заметку метад працы з Трампам ад Ціма Кука

Гендырэктар Apple Цім Кук здолеў знайсці падыход да Дональда Трампа і ўсталяваць з ім асабісты кантакт у часе яго першага прэзідэнцкага тэрміну, чаго іншым тэхнагігантам не ўдалося. Цяпер на капыл Кука спрабуюць дзейнічаць кіраўнікі іншых кампаній, піша Wall Street Journal.

4 каментарыяў

Так, Кук беспасярэдне звяртаўся да Трампа, каб паўплываць на яго падатковую палітыку ў 2017 годзе і ўрэгуляваць пошліны выгадным для Apple чынам у 2019-м. Наўзамен Кук дапамагаў Трампу захаваць твар — напрыклад, не выправіў яго, калі той прыпісаў сабе ў заслугу адкрыццё вытворчага завода Apple у Осціне, які існаваў ужо шмат гадоў і нават не належаў ёй.

Як піша WSJ, адзін з кампанентаў стратэгіі Кука ва ўзаемадзеянні з Трампам — прастата. Замест таго, каб звяртацца да паслуг лабістаў і чыноўнікаў, Кук сам тэлефанаваў Трампу і абедаў з ім. Кожная сустрэча была прысвечаная толькі аднаму пытанню і адной порцыі даных, якія той хацеў данесці, каб не распыляцца адразу на некалькі тэм. Таксама гэтае ўзаемадзеянне грунтавалася на «фокусе на сферах узаемнай цікавасці Apple і парадку дня Трампа».

Астатнія СЕО спадзяюцца наладзіць супрацоўніцтва па гэтым рэцэпце. Напрыклад, перагаварыць непасрэдна з Трампам ужо спрабавалі кіраўнікі Boeing і FedEx. Некаторыя вырашылі паспрабаваць выйсці на зноў абранага прэзідэнта праз Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (DOGE), які ўзначаліць яго заўзяты прыхільнік Ілан Маск.

Шляхам ліслівасці, мяркуючы з усяго, пайшлі лідары некаторых бігтэхаў. Трамп заяўляў, што СЕО Google Сундар Пічаі асабіста звязаўся з ім, каб сказаць, што ён у трэндах пашукавіка, а СЕО Meta Марк Цукерберг назвоньваў, каб падтрымаць і пахваліць за яго рэакцыю на замах. Раней Трамп пагражаў пасадзіць Цукерберга і падзяліць Google.

Чаго чакаць ад прэзідэнцтва Трампа тэхнагігантам накшталт Google, Apple і Microsoft
Па тэме
Чаго чакаць ад прэзідэнцтва Трампа тэхнагігантам накшталт Google, Apple і Microsoft
Стала вядома, як Маск хоча перавярнуць дзяржкіраванне ў ЗША
Па тэме
Стала вядома, як Маск хоча перавярнуць дзяржкіраванне ў ЗША

Читать на dev.by