У Беларусі паляпшаць якасць мабільнай сувязі ўздоўж дарог
Улады хочуць вырашыць праблему мабільнай сувязі, якая знікае ў дарозе — вышкі могуць з’явіцца ўздоўж трас. Пра гэта паведамляе tochka.by са спасылкай на міністра сувязі і інфарматызацыі Кірыла Залескага.
Улады хочуць вырашыць праблему мабільнай сувязі, якая знікае ў дарозе — вышкі могуць з’явіцца ўздоўж трас. Пра гэта паведамляе tochka.by са спасылкай на міністра сувязі і інфарматызацыі Кірыла Залескага.
У Беларусі паступова рыхтуюць дадатковыя меры па недапушчэнні перабояў мабільнай сувязі ў дарозе. Хоць на яе якасць уплываюць розныя фактары, у тым ліку хуткасць перамяшчэння. «Але мы ідзём у гэтым кірунку», — сказаў кіраўнік Мінсувязі ў інтэрв’ю на дзяржТБ.
Каля двух гадоў таму Савмін выдаў дакумент, які прадугледжваў распрацоўку на бліжэйшыя пяць гадоў штогадовых мінімальных парогаў па якасці сувязі для розных катэгорый аб’ектаў — у тым ліку аўтадарог розных тыпаў і чыгуначных ліній, патлумачыў Залескі.
Цяпер канчаткова ўзгоднены праект будаўніцтва антэнна-мачтавых збудаванняў паблізу трас. Гэтым пытаннем сумесна займаюцца Мінсувязі і Мінтранс.
Чакаецца, што вышкі мабільнай сувязі будуць усталёўваць непасрэдна ў прыдарожнай інфраструктуры. Арыенціровачна ў тых жа месцах, дзе ўстаноўлены ліхтарныя слупы, удакладніў міністр.
Рашэнне ўзгадняли таксама з ДАІ, каб яно было бяспечным для дарожнага руху. Адзначаецца, што такі падыход рэалізаваць хутчэй і танней у параўнанні з размяшчэннем вышак на палях.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Давно уже пора связь на трассах улучшать, а то едешь по м6/м7 и порой связь вообще пропадает.