Беларусы змогуць зарэгістраваць хатніх жывёлаў анлайн
Зарэгістраваць хатніх жывёлаў можна будзе праз партал «Е-Паслуга». Такую опцыю дададуць ужо сёлета. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлану Караневіч.

«Усім вядома, наколькі вострая зараз тэма рэгістрацыі хатніх жывёлінаў. Да канца года такая адміністрацыйная працэдура на партале павінна з’явіцца», — заявіла чыноўніца.
Таксама ў гэтым годзе павінны стаць даступнымі такія электронныя паслугі, як дазвол на падзел зямельных участкаў, узгадненне перапланіровак памяшканняў, выдача даведак органаў ЗАГСа, узгадненне ўстаноўкі на даху або фасадзе індывідуальных антэн ды іншыя.
Сёлета на партале ўжо з’явілася магчымасць паставіць дзяцей у чаргу ў садок і зарэгістравацца беспрацоўным.
У Беларусі хочуць улічыць кожнага сабаку. Вось чаму гэта +1 галаўны боль для з'ехаўшых (і што рабіць)
Беларусы тэрмінова рэгіструюць сабак — хоць, здаецца, увесь гэты сабачы перапуд узнік на роўным месцы. Тым не менш, як высветлілася, сваякі за мяжой могуць стаць перашкодай у працэдуры. Разабраліся, як гэта вырашыць (калі спатрэбіцца).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Тамагочи?