Савет Міністраў зацвердзіў Пагадненне аб супрацы паміж урадамі Беларусі і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі ў галіне навуковых даследаванняў, тэхналагічнага развіцця і інавацый. Адпаведную пастанову падпісаў беларускі прэм’ер Аляксандр Турчын.

Пагадненне было падпісана 3 снежня 2025 года ў Алжыры ў межах візіту туды Аляксандра Лукашэнкі.
У дакуменце вызначаны прыярытэтныя сферы супрацы, сярод якіх — лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект, інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці, аграпрамысловым комплексе і харчовай прамысловасці, біялагічныя, хіміка-фармацэўтычныя і медычныя тэхналогіі.
Таксама бакі плануюць стварыць камісію па навукова-тэхнічнай супрацы і рэалізоўваць сумесныя праекты, абменьвацца вучонымі, экспертамі і даследчыкамі, а таксама ўдзельнічаць у навуковых мерапрыемствах.
Дарэчы, Алжыр займае 109-е месца ў рэйтынгу лепшых экасістэм для стартапаў ад StartupBlink. Тут прыкладна ўдвая менш стартапаў — 52 супраць 114.
У Мінсувязі паведамілі, што ў Беларусі ёсць «сур'ёзныя напрацоўкі» ў сферы штучнага інтэлекту. І што можа з'явіцца сумесны з Расіяй праект, падобны да Starlink
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.