Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Новыя інструмент Google генеруе карцінкі без тэкставага апісання (ну амаль)

Google паказала інструмент пад назвай Whisk, які генеруе выявы на аснове карыстальніцкай выявы, не патрабуючы доўгага слоўнага апісання.

Пакінуць каментарый

Google паказала інструмент пад назвай Whisk, які генеруе выявы на аснове карыстальніцкай выявы, не патрабуючы доўгага слоўнага апісання.

Карыстальніку трэба загрузіць карцінкі з тэмай, кантэкстам і стылем, якія варта ўжыць у выніковай выяве. Па кожным з трох пунктаў можна загружаць некалькі карцінак для рэферэнсу, а пры жаданні можна дадаваць тэкставыя інструкцыі. Калі пад рукой карцінак няма, у Whisk ёсць значок ігральнай косткі, пры націсканні на які інструмент выдасць некалькі карцінак-промптаў (яны таксама будуць згенераваныя АІ).

Да кожнай згенераванай карцінкі Whisk стварае тэкставы промпт, які можна ўдакладніць або дапоўніць, калі вынік не задавальняе. Гатовую выяву можна дадаць у абранае або спампаваць.

The Verge адзначае, што на генерацыю сыходзіць некалькі секунд, што доўга, а карцінкі на выхадзе атрымліваюцца дзіўнаватымі. Google падкрэслівае, што інструмент пакуль не ідэальны — менавіта таму ёсць опцыя рэдагавання промптаў.

Google выпусціла Gemini 2.0 — сваю самую разумную мадэль
Google выпусціла Gemini 2.0 — сваю самую разумную мадэль
Па тэме
Google выпусціла Gemini 2.0 — сваю самую разумную мадэль
Новы генератар відэа Veo 2 ад Google пераўзыходзіць свайго канкурэнта Sora ад OpenAI
Новы генератар відэа Veo 2 ад Google пераўзыходзіць свайго канкурэнта Sora ад OpenAI
Па тэме
Новы генератар відэа Veo 2 ад Google пераўзыходзіць свайго канкурэнта Sora ад OpenAI
YouTube тэсціруе галасавыя каментары пад відэа
YouTube тэсціруе галасавыя каментары пад відэа
Па тэме
YouTube тэсціруе галасавыя каментары пад відэа

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.