Скончаліся відэакарты: Moonshot закрыў доступ да новай мадэлі праз шалёны попыт
Новая мадэль Kimi K3 кітайскага стартапу Moonshot аказалася настолькі папулярнай, што ў кампаніі скончыліся відэакарты. Усяго праз 48 гадзін пасля рэлізу попыт наблізіўся да мяжы вылічальных магутнасцяў, і распрацоўшчыкі прыпынілі продаж новых платных падпісак. Пра гэта яны паведамілі ў Х.
Новая мадэль Kimi K3 кітайскага стартапу Moonshot аказалася настолькі папулярнай, што ў кампаніі скончыліся відэакарты. Усяго праз 48 гадзін пасля рэлізу попыт наблізіўся да мяжы вылічальных магутнасцяў, і распрацоўшчыкі прыпынілі продаж новых платных падпісак. Пра гэта яны паведамілі ў Х.
Каб захаваць стабільнасць сервісу для ўжо існуючых карыстальнікаў, Moonshot накіравала ўсе рэзервы на іх абслугоўванне, а новыя падпіскі плануе выдаваць абмежаванымі порцыямі. Акрамя таго, кампанія ўвяла два асобныя тарыфныя планы — звычайны і для праграмістаў, каб цяжкія задачы па напісанні кода і складаных разважаннях не «з’ядалі» ўсе рэсурсы звычайных карыстальнікаў.
Парадокс сітуацыі ў тым, што Kimi K3 пазіцыянуецца як найбуйнейшая ў свеце мадэль з адкрытым зыходным кодам — 2,8 трлн параметраў. Па логіцы, адкрыты код павінен зніжаць нагрузку на стваральнікаў, бо любы можа запусціць мадэль у сябе. Але Moonshot выкладзе файлы вагоў толькі 27 ліпеня, а пакуль мадэль даступная выключна праз іх уласныя серверы. Да таго ж для запуску Kimi K3 лакальна патрабуецца неверагодна магутнае жалеза (паводле ацэнак, ад васьмі чыпаў Nvidia H100/H200), таму большасці прасцей і танней карыстацца менавіта воблачным сервісам кампаніі.
Мадэль выкацілі 16 ліпеня, і яна амаль адразу ўзначаліла ключавыя профільныя рэйтынгі па праграмаванні, выклікаўшы перапалох на Уол-стрыт і ў Вашынгтоне. Гэты ажыятаж ужо канвертуецца ў велізарныя грошы: гадавая рэгулярная выручка Moonshot у чэрвені дасягнула $300 млн (супраць $200 млн у красавіку). Усё гэта адбываецца напярэдадні выхаду кампаніі на біржу ў Ганконгу, дзе яе могуць ацаніць больш чым у $30 млрд.
З нястачай чыпаў сутыкаецца не толькі Moonshot. На тым жа тыдні Anthropic урэзала ліміты выкарыстання Fable 5 праз некантраляваны попыт. Націск кітайскіх нейрасетак, якія не саступаюць амерыканскім, але каштуюць танней, стрымлівае ўжо не якасць алгарытмаў, а выключна фізічная колькасць даступных відэакарт.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.