Uber скарачае больш за 3 тысячы чалавек, каб спрасціць кіраванне
Uber абвясціў пра скарачэнні каля 3300 супрацоўнікаў — прыкладна 10% свайго штату, паведамляе Bloomberg. Кампанія хоча пазбавіцца ад лішніх узроўняў менеджменту, аб’яднаць каманды і перанакіраваць сродкі ў сервісы паездак, дастаўкі і аўтаномных таксі.
Uber абвясціў пра скарачэнні каля 3300 супрацоўнікаў — прыкладна 10% свайго штату, паведамляе Bloomberg. Кампанія хоча пазбавіцца ад лішніх узроўняў менеджменту, аб’яднаць каманды і перанакіраваць сродкі ў сервісы паездак, дастаўкі і аўтаномных таксі.
Рэструктурызацыі папярэднічаў цяжкі для акцый кампаніі год: яны падаражэлі амаль на 8% праз апасенні інвестараў, што аўтаномныя снрвісы райдшэрынгу накшталт Waymo могуць выціснуць Uber з рынку Паўночнай Амерыкі. Паводле гадавой справаздачы, на канец мінулага года ў кампаніі працавала каля 34 тысяч чалавек па ўсім свеце. Бягучыя звальненні стануць найбуйнейшымі з траўня 2020 года, калі пандэмія прымусіла Uber скараціць 6,7 тысячы супрацоўнікаў — каля чвэрці штату.
Генеральны дырэктар Дара Хасравшахі заявіў, што новыя скарачэнні спросцяць арганізацыйную структуру, бюракратычная складанасць якой запавольвала прыняцце рашэнняў і пладзіла «каардынацыйныя» пасады.
Uber скароціць агульную колькасць менеджараў на 20% (частку з іх пераведуць на пазіцыі individual contributor) і на 20% зменшыць колькасць супрацоўнікаў, якія знаходзяцца на сямі і больш узроўнях падпарадкавання ніжэй за CEO. Колькасць «мікракамандаў», якія складаюцца ўсяго з аднаго-двух падначаленых, паменшаць амаль удвая.
У адрозненне ад многіх ІТ-гігантаў, Хасравшахі не звязваў звальненні з укараненнем ШІ. Зэканомленыя сродкі планіруецца накіраваць у распрацоўку беспілотнага транспарту ды інвестыцыі ў партнёраў (у тым ліку Avride, Lucid, Nuro і Rivian).
Таксама Uber аб’ядноўвае дублюючыя падраздзяленні — у прыватнасці, тры розныя каманды аперацыйнай дастаўкі (рэстараны, рытэйл ды іншыя сервісы) будуць сабраны пад адзіным кіраўніцтвам. Акрамя таго, кампанія ўзмацняе лакацыйную палітыку: ключавыя глабальныя каманды сканцэнтруюць у Нью-Ёрку і Сан-Францыска, ад большасці дыстанцыйных супрацоўнікаў запатрабуюць пераехаць бліжэй да офісаў, а долю цалкам дыстанцыйных роляў скарочаць да 1%. Пры гэтым захоўваецца гібрыдны графік з абавязковым наведваннем офіса тры дні на тыдзень. На фоне навінаў акцыі Uber на прэмаркеце выраслі прыкладна на 2%.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.