Кітай упершыню абышоў ЗША па колькасці вядучых навукоўцаў
Кітай упершыню абагнаў ЗША па колькасці вядучых экспертаў у галіне навукі і тэхналогій. Пра гэта піша China Daily са спасылкай на кітайскую кампанію Dongbi Data. Тут прааналізавалі звесткі за апошнія 5 гадоў — ад 2020-га да 2024-га — і высветлілі, што ў Кітаі колькасць топавых навукоўцаў расце, а ў ЗША наадварот падае.

Згодна з дакладам, які выйшаў 11 студзеня, у 2020 годзе ў ЗША налічвалася 36 599 вядучых навукоўцаў сусветнага ўзроўню. З году ў год гэты паказчык зніжаўся і дасягнуў 31 781 вучонага на 2024 год. Доля ЗША ў сусветным пуле такіх спецыялістаў звалілася з 33% да 27%.
У Кітаі між тым у 2020 годзе вядучых навукоўцаў было 18 805, а пры канцы 2024-га стала 32 511. Доля краіны на глабальным узроўні вырасла з 17% да 28%.
Што тычыцца Еўропы, Германія ўтрымлівае пазіцыі, Вялікабрытанія і Францыя паказалі зніжэнне як па колькасці такіх навукоўцаў, так і па сваёй долі ў іх агульнасусветным пуле.
Аўтары даследавання вызначалі як «высакакласных спецыялістаў у навуцы і тэхналогіях» даследчыкаў, якія публікавалі ўплывовыя працы ў 129 найбольш аўтарытэтных міжнародных навуковых часопісах. Было вывучана больш за 40 тысяч ключавых работ у шэрагу дысцыплін, якія выйшлі за названы прамежак часу і часта цытуюцца.
" этом пишет China Daily со ссылкой на китайскую компанию Dongbi Data"
"В Китае между тем в 2020 году ведущих учёных было 18 805, а к концу 2024-го стало 32 511."
А вы знаете, что Белыничи обогнали Лос-Анжелес по числу стартапов в нанотехнологиях? Не слышали? Так почитайте "Вестник Белыничевщины"
Там явно внизу приписка "*китайского происхождения"
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 студзеня 2025, 19:44
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ничего удивительно т.к. американские университеты учат китайцев, а американцы хотят быть банкирами, финансистами, экономистами
https://chenmeejin.com/community/hkuaasc/ Hong Kong University of Southern California и таких много