Тэхналагічны суверэнітэт — але «агульны»: у Беларусі стане даступны расейскі сервіс спадарожнікавай сувязі
Нацыянальны спадарожнікавы аператар Беларусі «Белінтэрсат» дамовіўся аб супрацы з расейскай кампаніяй БЮРО 1440. Пагадненне было падпісана сёння ў Маскве паведаміў sb.by.
Нацыянальны спадарожнікавы аператар Беларусі «Белінтэрсат» дамовіўся аб супрацы з расейскай кампаніяй БЮРО 1440. Пагадненне было падпісана сёння ў Маскве паведаміў sb.by.
Кампаніі хочуць арганізаваць доступ Беларусі да сувязі на базе расейскай нізкаарбітальнай спадарожнікавай групоўкі. Будуць тэставаць і інтэграваць сервіс спадарожнікавай шырокапалоснай сувязі ў інфармацыйныя сістэмы «Белінтэрсата». Пагадненне прадугледжвае магчымасць стварэння і пашырэння партнёрскай і кліенцкай сеткі ў Беларусі.
Тэхдырэктар «Белінтэрсату» Алег Вінярскі адзначыў, што патрэба жыхароў аддаленых раёнаў Беларусі ў лічбавых сервісах расце з кожным днём, а сучасныя анлайн-рэсурсы патрабуюць усё больш высокіх хуткасцяў і нізкіх затрымак, якія могуць забяспечыць толькі наземныя сеткі або нізкаарбітальная групоўка.
«У доўгатэрміновым сцэнары сумесная праца з БЮРО 1440 дазволіць скараціць лічбавае няроўнасць і дасць новы імпульс развіццю рэгіёнаў Беларусі. Немалаважна, што супрацоўніцтва з партнёрамі таксама дапаможа ў рэалізацыі комплекснага плана па імпартазамяшчэнні ў крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры, што стане падмуркам развіцця агульнага тэхналагічнага суверэнітэту», — заявіў ён.
У БЮРО 1440 назвалі пагадненне з «Белінтэрсатам» першым крокам у маштабаванне на міжнародным узроўні.
«Белінтэрсат» — Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання Беларусі (НСССіВ), створаная для аказання тэлекам-паслуг на міжнародным узроўні. Яе аснову складаюць беларускі геастацыянарны спадарожнік «Белінтэрсат-1» і высокатэхналагічны наземны комплекс кіравання ў Мінскай вобласці. НСССіВ прадастаўляе шырокі спектр сучасных спадарожнікавых паслуг у Еўропе, Афрыцы, Азіі.
Праект 10 гадоў забяспечвае поўную незалежнасць Беларусі ў сферы спадарожнікавага вяшчання і перадачы дадзеных, працуючы ў камерцыйных мэтах на ўнутраным і замежных рынках, адзначае выданне.
БЮРО 1440 — Расейская аэракасмічная кампанія (уваходзіць у «ИКС Холдинг»), распрацоўшчык і аператар спадарожнікавай групоўкі для высакахуткаснай перадачы дадзеных з глабальным пакрыццём. 23 сакавіка стартавала разгортванне групоўкі для аказання сервісу спадарожнікавай сувязі кліентам. Да канца года правядуць лакальныя тэсты і падключэнні сервісу.
У Мінсувязі паведамілі, што ў Беларусі ёсць «сур'ёзныя напрацоўкі» ў сферы штучнага інтэлекту. І што можа з'явіцца сумесны з Расіяй праект, падобны да Starlink
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.