«Гэта стала адкрыццём»: кіраўнік United Airlines расказаў, як навайбкодзіў бота для ставак проста ў спартзале
Генеральны дырэктар United Airlines Скот Кірбі абагаўляе азартныя гульні, і цяпер ягоным галоўным козырам стаў ШІ. У падкасце Cheeky Pint ён расказаў, што за апошнія восем месяцаў перажыў сапраўднае «ШІ-азарэнне».
Генеральны дырэктар United Airlines Скот Кірбі абагаўляе азартныя гульні, і цяпер ягоным галоўным козырам стаў ШІ. У падкасце Cheeky Pint ён расказаў, што за апошнія восем месяцаў перажыў сапраўднае «ШІ-азарэнне».
Прычына аказалася асабістай — Кірбі шукаў спосаб спрасціць сабе стаўкі на спорт.
«Рэзюмаваць дакументы і ўся гэтая фігня — па-мойму, гэта смешна. Я і сам магу паглядзець свой каляндар. Мне не патрэбна рэзюмэ майго дня», — заявіў Кірбі.
Ён адкрыў для сябе вайб-кодынг: наняў рэпетытара на тры заняткі па гадзіне кожнае, пасля чаго вырашыў напісаць вэб-старонку для гемблінгу, бо «заўсёды захапляўся азартнымі гульнямі».
У перапынках паміж падыходамі ў спартзале ён з планшэта ўбіваў промпты для ШІ. Так за пару-тройку гадзін Кірбі згенераваў старонку з меню, якое выпадае, для выбару відаў спорту, даты і тыпу стаўкі. Інструмент падключаецца да чатырох букмекераў, падцягвае самыя выгадныя каэфіцыенты, прымае суму і сам робіць стаўку.
«Тое, што я змог напісаць такую праграму сам усяго пасля трох гадзін з рэпетытарам, стала для мяне адкрыццём. Здаецца, папросту ў тую суботу я патэлефанаваў сваёй камандзе і сказаў: «Нам гэта трэба»», — прызнаўся Кірбі.
Схільнасць да рызыкі дапамагала Кірбі і ў бізнэсе. Падчас пандэміі, калі сусветны авіясектар спісваў і прадаваў самалёты, United Airlines насуперак трэнду замовіла сотні новых лайнераў — і апынулася ў шакаладзе, калі попыт на пералёты скочыў пасля зняцця ковідных абмежаванняў. А да прыходу ў авіяіндустрыю яго нават выганялі з казіно за падлік карт.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.