«Паранаідальныя і лянівыя»: галоўны інжынер AWS лічыць, што найлепшыя распрацоўшчыкі ў эпоху ШІ — менавіта такія
Многія лічаць, што ў эпоху ШІ найлепшым інжынерам дапамагаюць вылучацца густ і прафесійнае адчуванне. Аднак Senior Principal Engineer AWS, які працуе над агентыўным ШІ і бяспекай, Дэвід Яначэк перакананы, што ідэальнаму распрацоўшчыку сёння трэба іншыя якасці. У гутарцы з Business Insider ён заявіў, што ідэальны інжынер у наш час таксама мусіць быць «паранаідальным і лянівым» — менавіта такое спалучэнне ідэальна падыходзіць для працы з ШІ-агентамі.
Многія лічаць, што ў эпоху ШІ найлепшым інжынерам дапамагаюць вылучацца густ і прафесійнае адчуванне. Аднак Senior Principal Engineer AWS, які працуе над агентыўным ШІ і бяспекай, Дэвід Яначэк перакананы, што ідэальнаму распрацоўшчыку сёння трэба іншыя якасці. У гутарцы з Business Insider ён заявіў, што ідэальны інжынер у наш час таксама мусіць быць «паранаідальным і лянівым» — менавіта такое спалучэнне ідэальна падыходзіць для працы з ШІ-агентамі.
«Параноя азначае, што я вельмі адчувальны да таго, што можа адбыцца, калі я дам агенту дазвол выконваць задачу без нагляду», — тлумачыць Яначэк. А «лянота» выяўляецца ў нежаданні марнаваць час і ўручную рабіць рутынную працу.
Нягледзячы на тое, што ШІ узяў на сябе большую частку напісання кода, Яначэк адзначае, што сам кодынг ніколі не быў галоўным вузкім месцам. Раней інжынеры марнавалі дні на чаканне ручных тэстаў, узгадненне кода і праўкі дызайну, праз што працэс пастаянна стапарыўся ў чаканні рэв’ю ад калег. Цяпер жа ўмяшанне чалавека трэба толькі для абмеркавання архітэктуры і складаных праверак, пакуль агенты круцяцца ў бесперапынным працоўным цыкле: самі генеруюць код, запускаюць тэсты, перапрацоўваюць памылкі і рыхтуюць абнаўленні да дэплою. Пакуль адзін такі цыкл круціцца ў фонавым рэжыме гадзінамі, распрацоўшчык паспявае пераключыцца на іншыя праекты або заняцца новымі фічамі.
Каб падобныя аўтаномныя працэсы сапраўды эканомілі час, агентам трэба даць свабоду дзеянняў. Таму большую частку часу Яначэк прысвячае вызначэнню межаў: вырашае, якія інструменты ШІ можа выкарыстоўваць самастойна, а дзе трэба абавязковае пацверджанне чалавека. Ключавы элемент тут — карэктна настроены файл «аўтаматычнага даверу» (auto-trust file), які задае правілы і каманды, даступныя агенту без мікраменеджменту.
«Я заўсёды думаў і думаю пра тое, што знаходзіцца ў файле аўта-даверу, таму што менавіта так дасягаецца прадуктыўнасць: агент мусіць працаваць без неабходнасці адабраць кожную ягоную каманду», — кажа інжынер. Яго мэта — стварыць цэлую «армію» ШІ-агентаў, якія прымаюць слушныя рашэнні без пастаяннага нагляду. Для гэтага трэба дакладныя правілы бяспекі, але вынік таго варты: «Большая частка таго, пра што я думаю, — гэта бяспека ШІ. І дзякуючы таму, што я гэтым займаюся, я сплю абсалютна спакойна».
Галоўная выснова Яначэка — распрацоўшчыкам неабходны здаровы ўзровень параноі і лянота, каб выразна разумець рызыкі працы агентаў без нагляду. Але разам з тым трэба адзін раз зрабіць якасную працу на старце і выбудаваць дастаткова надзейныя сістэмы, каб не стаяць над душой у ШІ і спакойна давярыць яму ўсю сумную руціну.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.