Камп’ютары з АІ зніжаюць прадукцыйнасць карыстальнікаў
Карыстальнікі ПК з функцыямі на базе штучнага інтэлекту менш прадукцыйныя, чым тыя, хто працуе на звычайных камп’ютарах. Такая выснова была зробленая ў ходзе апытання 6 тысяч рэспандэнтаў у Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі, праведзенага на заказ Intel.

Выявілася, што ў сярэднім людзі марнуюць на задачы, звязаныя з АІ, па 15 гадзін на тыдзень. Некаторыя руцінныя задачы зручна дэлегаваць чат-ботам, напрыклад, напісанне імэйлаў, расшыфроўку запісаў нарад, кіраванне файламі і іншае. Але гэта, паводле даследавання Anthropic, эканоміць карыстальнікам прыкладна 4 гадзіны на тыдзень.
«Многія карыстальнікі выдаткоўваюць шмат часу, каб зразумець, як лепш узаемадзейнічаць з АІ-інструментамі, каб атрымаць жаданыя адказы або вынікі. Арганізацыям, якія пастаўляюць прадукты на базе АІ, варта надаваць больш увагі навучанню, каб прадэманстраваць сапраўдны патэнцыял „паўсядзённага АІ“», — адзначаюць аўтары даклада.
У Intel таксама кажуць, што праблема звязаная з неабходнасцю навучыць людзей карыстацца АІ, каб тэхналогія была ў дапамогу, а не перашкодай. Паводле апытання, 86% спажыўцоў ніколі не чулі пра камп’ютары з АІ або не карысталіся імі.
Непісьменнасць карыстальнікаў у сферы АІ прыводзіць да перадузятасцяў. Так, 44% апытаных лічаць ПК з АІ рэкламным ходам або чымсьці футурыстычным, 53% лічаць, што такія дэвайсы падыходзяць толькі творчым або тэхнічным спецыялістам, 86% занепакоеныя пытаннямі канфідэнцыйнасці і бяспекі даных, а 17% перакананыя, што такія ПК небяспечныя і не рэгулююцца.
32% рэспандэнтаў, якія пакуль не карысталіся камп’ютарамі з АІ, хацелі б набыць такі гаджат. Сярод тых, мае досвед працы з імі, гэты паказчык складае 64%.
Две стороны:
мозг есть - эй ИИ сделай мне скелет для доработки....прошло 15 минут....нажата кнопка отправить
мозга нет - дорогой ИИ напиши мне пожалуйста письмо дорогому кастомеру, в котором....прошло пол часа....у кастомера жёлтая майка и круглый нос, он ходит на йогу.....прошел час......напиши более мягко
Умных ИИ ускорит, глупых замедлит
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2024, 11:07
Anonymous
26 лістапада 2024, 00:24
0
Если пользоваться им с детства для учебы, или джуниорства для закрытия простых тасок, то не так и просто потом стать умным.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
позабыты хлопоты, остановлен бег.
вкалывают роботы - счастлив человек!
Две стороны:
мозг есть - эй ИИ сделай мне скелет для доработки....прошло 15 минут....нажата кнопка отправить
мозга нет - дорогой ИИ напиши мне пожалуйста письмо дорогому кастомеру, в котором....прошло пол часа....у кастомера жёлтая майка и круглый нос, он ходит на йогу.....прошел час......напиши более мягко
Умных ИИ ускорит, глупых замедлит
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 лістапада 2024, 11:07
Если пользоваться им с детства для учебы, или джуниорства для закрытия простых тасок, то не так и просто потом стать умным.
ИИ это всего лишь граф вариантов с векторами смыслов и никакого интеллекта :)))
Если человек не умеет самостоятельно думать чатгпт никак ему не поможет
Я не смог понять эту новость. Я спросил ИИ. ИИ сказал расслабься. Расслабься и плати.