Без рэгістрацыі і смс: АІ-пашукавік ChatGPT стаў даступны для ўсіх карыстальнікаў
OpenAI адкрыла доступ да функцыі вэб-пошуку на аснове штучнага інтэлекту ў ChatGPT для ўсіх карыстальнікаў. Пра гэта кампанія абвясціла ў Х.

ChatGPT search is now available to everyone on https://t.co/nYW5KO1aIg — no sign up required. pic.twitter.com/VElT7cxxjZ
— OpenAI (@OpenAI) February 5, 2025
АІ-пошук быў запушчаны ў мінулым кастрычніку. Першапачаткова ён прапаноўваўся толькі платным карыстальнікам, а ў снежні яго раскацілі на ўсіх зарэгістраваных юзераў. Цяпер жа, каб карыстацца АІ-пошукам, не трэба ні купляць падпіску на чат-бота, ані ўваходзіць у акаўнт.
Функцыя ўбудаваная ў ChatGPT. Каб выканаць пошук у сеціве, неабходна толькі націснуць на кнопку глобуса ў акне для ўводу запыту. Бот адкажа ў звыклай манеры і дадасць інфармацыю на тэму з інтэрнэту, напрыклад, фатаграфіі і спасылкі на крыніцы.
Паводле даных Semrush, у пашукавіка Google па-ранейшаму на мільярды карыстальнікаў больш, чым у ChatGPT. Тым не менш прадукты OpenAI зводзяць у яе ўсё больш пошукавага трафіку.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.