Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Альтман: OpenAI запазычыць два падыходы да АІ — у DeepSeek і Meta

Калі падыходы канкурэнтаў адрозніваюцца ад вашых і прыносяць ім поспех, магчыма, мае сэнс змяніць курс. Так сказаў гендырэктар OpenAI Сэм Альтман у часе нядаўняй сесіі пытанняў і адказаў на Reddit.

2 каментарыя

Як піша Business Insider, у часе дыскусіі было закранута некалькі тэм, звязаных з АІ, у тым ліку кітайскі стартап DeepSeek. Адзін з карыстальнікаў спытаў, ці можа OpenAI адкрыць «усе токены разважанняў» сваіх мадэляў. Гэтыя токены складаюць лагічны ланцужок думаючых мадэляў, якія разбіваюць сваё разуменне карыстальніцкага запыту на асобныя крокі, каб сфармуляваць адказ.

Мадэлі o1 і o3 ад OpenAI залічваюцца да думаючых, але прамежкавы працэс іх разважанняў скрыты ад карыстальніка — выводзіцца толькі гатовы адказ. Мадэлі DeepSeek, напрыклад, R1, дазваляюць паглядзець кожны крок разважанняў.

Дык вось, Альтман заявіў, што OpenAI зробіць так сама, як DeepSeek. Ён паабяцаў, што неўзабаве кампанія будзе «паказваць значна больш карысных і дэталёвых» разважанняў мадэляў.

Вядучы АІ-даследчык Meta Ян Лекун лічыць галоўнай высновай з поспеху DeepSeek тое, што оўпэнсорсныя мадэлі каштоўнейшыя за прапрыетарныя. Большасць мадэляў сямейства llama, над якімі працуе Meta, адкрытыя, а доступ да іх вагі і параметраў свабодны і бясплатны для ўсіх. Гэта дазваляе распрацоўшчыкам кастамізаваць мадэлі для сваіх патрэб.

OpenAI, нягледзячы на сваю назву, прытрымліваецца іншага падыходу — ейныя мадэлі ў асноўным закрытыя, а доступ да іх даецца за грошы. Альтмана спыталі, ці не плануе OpenAI прыадкрыць свае мадэлі, у прыватнасці, вагу і даследаванні.

Альтман адказаў, што цяпер у OpenAI ідуць абмеркаванні з гэтай нагоды. «Асабіста я думаю, што ў гэтым плане мы апынуліся не на тым баку гісторыі, і нам патрэбная іншая стратэгія па адкрытым кодзе», — сказаў гендырэктар. Ён дадаў, што не ўсе ў кампаніі падзяляюць ягоны пункт гледжання, але цяпер у яе гэта не ў прыярытэце.

Якая іронія: OpenAI знайшла доказы таго што DeepSeek навучаў свой АІ на яе мадэлях
Якая іронія: OpenAI знайшла доказы таго, што DeepSeek навучаў свой АІ на яе мадэлях
Па тэме
Якая іронія: OpenAI знайшла доказы таго, што DeepSeek навучаў свой АІ на яе мадэлях
У Meta «паніка» у Microsoft патрабуюць паднапружыцца: як у кампаніях адрэагавалі на DeepSeek
У Meta «паніка», у Microsoft патрабуюць паднапружыцца: як у кампаніях адрэагавалі на DeepSeek
Па тэме
У Meta «паніка», у Microsoft патрабуюць паднапружыцца: як у кампаніях адрэагавалі на DeepSeek
SemiAnalysis: мадэль DeepSeek каштавала ў 400+ разоў больш за заяўленае
SemiAnalysis: мадэль DeepSeek каштавала ў 400+ разоў больш за заяўленае
Па тэме
SemiAnalysis: мадэль DeepSeek каштавала ў 400+ разоў больш за заяўленае
Дуров в посте о DeepSeek раскритиковал западную школьную систему похвалил китайскую и советскую
Дуров в посте о DeepSeek раскритиковал западную школьную систему, похвалил китайскую и советскую
По теме
Дуров в посте о DeepSeek раскритиковал западную школьную систему, похвалил китайскую и советскую

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Пришло время копировать у китайцев? :)

1

Да что там копировать - тут не грех и своровать.
Капиталист почуял 300% прибыль.