Фрыланс-біржа паўтара дзесятка гадоў жыла на дыстанцыйцы, але перагледзела погляды праз ШІ
Генеральны дырэктар глабальнай фрыланс-біржы Toptal Тасо Дзю Валь з 2010 года будаваў кампанію выключна на дыстанцыйнай працы і прасоўваў гэты фармат у медыя, аднак за апошнія паўгода пераглядзеў свае погляды. Вінаваты ва ўсім ШІ: складаныя навуковыя прарывы, як высветлілася, немагчыма эфектыўна рабіць з дому, расказаў ён Business Insider.
Генеральны дырэктар глабальнай фрыланс-біржы Toptal Тасо Дзю Валь з 2010 года будаваў кампанію выключна на дыстанцыйнай працы і прасоўваў гэты фармат у медыя, аднак за апошнія паўгода пераглядзеў свае погляды. Вінаваты ва ўсім ШІ: складаныя навуковыя прарывы, як высветлілася, немагчыма эфектыўна рабіць з дому, расказаў ён Business Insider.
Формула 80/20 і карпаратыўныя выезды
Раней Toptal працавала па формуле 80/20: супрацоўнікі ў асноўным працавалі з дому, але 20% часу праводзілі на сумесных квартальных выездах. Кампанія марнавала мільёны долараў на арганізацыю да 62 афлайн-сустрэч у год у Францыі, Тайландзе і Іспаніі, але Дзю Валь прызнаў, што яны марныя для бізнесу, і закрыў праграму.
Цяпер формула 80/20 азначае іншае: 80% штату з 700 чалавек могуць назаўжды застацца на дыстанцыйнай працы, але 20% супрацоўнікаў, занятых больш складанымі ШІ-распрацоўкамі, абавязаныя збірацца асабіста. Для гэтай групы наватараў кіраўнік Toptal цяпер плануе пабудаваць паўнавартасную фізічную штаб-кватэру.
Чаму ШІ патрабуе асабістай прысутнасці
Паводле Дзю Валя, звычайная вэб-распрацоўка ці стварэнне SaaS-сервісаў — гэта зразумелы і лінейны працэс, з якім каманды выдатна спраўляюцца з дому. Але стварэнне архітэктуры для ШІ-агентаў, навучанне мадэляў і праца з вялікімі масівамі даных патрабуюць зусім іншага ўзроўню ўключанасці.
«Мне цяжка гэта прызнаваць, бо я шчыра хацеў бы, каб абсалютна ўсё можна было рабіць дыстанцыйна з той жа эфектыўнасцю, што і жыўцом. Але ў высокай інтэнсіўнасці, у сумесным мазгавым штурме і самым зараджэнні ідэй ёсць нешта такое, што патрабуе выключна асабістай прысутнасці», — лічыць ён.
Яшчэ больш кантролю: Amazon ужыла больш жорсткі нагляд за тымі, хто (не) ходзіць у офіс
Для прыкладу ён прывёў групу з сямі нядаўна нанятых дактароў навук у галіне ШІ і навучання з падсілкоўваннем, якія падпарадкоўваюцца яму наўпрост. Іх праца — гэта чыстая навука, матэматыка і пастаянны пошук новых тэхнік, які буксуе праз Zoom, але прыводзіць да прарываў, калі людзі знаходзяцца ў адным памяшканні. Пры гэтым Дзю Валь адзначае, што сядзець у офісе гадамі ім таксама не трэба: яны збіраюцца разам для штурму, а потым разыходзяцца па дамах для рутыннага напісання кода.
Паварот айцішных кампаній у бок офісаў ідзе не адзін год. Раней пра неэфектыўнасць дыстанцыйнай працы для стварэння інавацый заяўлялі бігтэхі накшталт Amazon і Microsoft, абгрунтоўваючы гэтым прымусовую RTO-палітыку, але цяпер пра гэта загаварыў кіраўнік платформы, якая сама зарабляе на найме дыстанцыйных фрылансераў. Кампаніі сыходзяцца ў тым, што ШІ забірае рутыну, пакідаючы людзям крэатыўную і навуковую частку працы, якая найлепш ідзе пры жывых зносінах.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.