DeepSeek пачалі блакаваць у Еўропе

Праграма кітайскага АІ-стартапа DeepSeek у сераду знікла з афіцыйных крам Apple і Google у Італіі, паведамляе Reuters. Днём раней мясцовы рэгулятар па абароне даных (Garante) запатрабаваў даць інфармацыю пра тое, як праграма апрацоўвае персанальныя даныя карыстальнікаў.

15 каментарыяў

Аналагічныя звесткі ў DeepSeek запрасіла ірландская Камісія па абароне даных.

Кіраўнік Garante Паскуале Станцыёне ў каментары навіноваму агенцтву ANSA заявіў, што на той момант не мог сказаць, ці было выдаленне праграмы са згаданых крам звязанае з запытам да яе. Але дадаў, што рэгулятар будзе старанна расследаваць праграму на прадмет парушэння еўрапейскага закона пра персанальныя даныя (GDPR).

Garante цікавіць, якія карыстальніцкія даныя збірае DeepSeek, з якіх крыніц, для якіх мэт, на якой юрыдычнай падставе, а таксама тое, ці захоўвае стартап гэтыя даныя ў Кітаі. DeepSeek і звязаным з ім кампаніям дадзена 20 дзён на адказ. Таксама рэгулятар хоча пераканацца, што праграма ажыццяўляе праверку ўзросту юзераў, не дапускае перадузятасцяў і ўмяшання ў выбары.

Італьянскія карыстальнікі App Store цяпер бачаць паведамленне, што ў іх краіне праграма не даступная. Play Store піша, што магчымасць спампоўкі праграмы ў Італіі «не падтрымліваецца».

У Германіі прадстаўнік міністра ўнутраных спраў адзначыў, што ведамства маніторыць АІ-праграмы на прадмет магчымага ўмяшання напярэдадні лютаўскіх парламенцкіх выбараў. Але канкрэтных праграм не назваў.

DeepSeek запусціў AI-генератар выяў, які пераўзыходзіць OpenAI
Па тэме
DeepSeek запусціў AI-генератар выяў, які пераўзыходзіць OpenAI
Амерыканскія тэхнагіганты страцілі больш за $1 трыльён капіталізацыі за дзень, але пачалі аднаўляцца
Па тэме
Амерыканскія тэхнагіганты страцілі больш за $1 трыльён капіталізацыі за дзень, але пачалі аднаўляцца

Читать на dev.by