CEO Microsoft прасіў панізіць яму заробак, а той усё роўна вырас. У 1,5 разу
Агульнае ўзнагароджанне гендырэктара Microsoft Сацьі Надэлы вырасла на 63% да $79,1 млн за фінансавы год, які ў кампаніі завяршыўся 30 чэрвеня. Але яно было б нават большым, калі б ён сам не папрасіў плаціць яму паменш, піша Business Insider.

Паводле дакументацыі, пададзенай кампаніяй у рэгулюючыя органы ЗША, аклад топ-менеджара склаў $2,5 млн. Яшчэ $71,2 млн ён атрымаў у выглядзе акцый, а таксама $5,2 млн стымулюючых і $170 тысяч іншых выплат.
Прэмія Надэлы мелася скласці $10,7 млн, але ён папрасіў праўленне паменшыць яе пасля шэрагу гучных кібератак на кампанію за справаздачны перыяд. За папярэдні фіскальны год ён атрымаў $48,5 млн, з якіх $39 млн прыйшліся на акцыі.
Для параўнання: кіраўнік Apple Цім Кук за папярэдні фінансавы год атрымаў $63,2 млн, а гендырэктар Nvidia Джэнсен Хуанг — $34,2 млн.
За 12 месяцаў, якія завяршыліся ў чэрвені, каціроўкі Microsoft падскочылі больш чым на 30%, а рынкавая капіталізацыя пераваліла за $3 трлн. Выручка павялічылася на 16% да $245 млрд, аперацыйны даход — на 24% да $109 млрд.
От так... Уволил 2000 человек, себе зарплату в 1,5 поднял. Идёт к успеху. Следующий этап - уволить 50%, остальным платить чтобы не сдохли и поднять себе на 1500%. А потом ныть, что не хотят платить люди за их продукт...
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Бедняга(
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Да блин! За что?!
Говорю, на Буншу нашего похож.
Ребус!
Газовая конфорка, где З=ЙД
Далее стена с буквой Е, на которую опирается У
Далее большая И, в которую вписана Ч
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 кастрычніка 2024, 21:00
Наверное просил ещё не бросать его в терновый куст