У якіх краінах людзі працуюць больш за ўсё

Паводле даных Міжнароднай арганізацыі працы, сярэднестатыстычны працаўнік працуе 43,9 гадзіны на тыдзень. Аднак гэтая лічба вар'іруецца ад краіны да краіны ў залежнасці ад культурных нормаў, эканамічнага ўкладу і працоўнага заканадаўства. Visual Capitalist паказаў на карце сярэднюю працягласць працоўнага тыдня ў 108 са 187 краін-сяброў МАП. Гаворка пра наёмных працаўнікоў — фрылансераў не ўлічвалі. За аснову ўзятыя самыя свежыя з даступных па кожнай краіне даныя — гэта 2021–2023 год.

3 каментарыя

Больш за ўсё працаваць даводзіцца жыхарам Індыі — 56 гадзін на тыдзень. Гэтая краіна вядомая сваёй жорсткай культурай працы, а кіраўнік адной з найбуйнейшых мясцовых ІТ-кампаній Infosys з усёй сур’ёзнасцю заяўляе, што моладзь мае працаваць па 70 гадзін.

Пры гэтым па мерках арганізацыі працаваць даўжэй за 48 гадзін лічыцца залішнім, бо перапрацоўкі шкодзяць здароўю, бяспецы, прадукцыйнасці і парушаюць баланс паміж працай і асабістым жыццём.

Акрамя Індыі, гэты паказчык перавышаюць яшчэ дзевяць краін. 4 краіны антытопа-5 знаходзяцца ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Сюды таксама ўвайшлі Бутан (53,3), Бангладэш (50,4), Уганда (50,3) і Камбоджа (49,5).

Самы кароткі працоўны тыдзень зафіксаваны ў Нідэрландах — 29,5 гадзін. За ёй ідуць Руанда (29,9), Ірак (31,6), а таксама Аўстрыя (32,4) і Данія (32,6).

У Беларусі, паводле звестак МАП, людзі ў сярэднім працуюць 39,2 гадзіны на тыдзень.

«Отец индийского ИТ» считает, что молодёжь должна работать 70 часов в неделю
По теме
«Отец индийского ИТ» считает, что молодёжь должна работать 70 часов в неделю
Праграмы, на якія людзі выдаткоўваюць больш за ўсё грошай
Па тэме
Праграмы, на якія людзі выдаткоўваюць больш за ўсё грошай
Якія краіны лепш за ўсё гатовыя да ўкаранення АІ (Беларусь — не надта)
Па тэме
Якія краіны лепш за ўсё гатовыя да ўкаранення АІ (Беларусь — не надта)

Читать на dev.by