Meta, Dropbox ды іншыя — тэхналагічныя кампаніі адна за адной сыходзяць з Дэлавэра
Амерыканскія ІТ-кампаніі сабраліся выязджаць з Дэлавэра ў іншыя штаты, паведамляе Newsweek.
Амерыканскія ІТ-кампаніі сабраліся выязджаць з Дэлавэра ў іншыя штаты, паведамляе Newsweek.
Амерыканскія ІТ-кампаніі сабраліся выязджаць з Дэлавэра ў іншыя штаты, паведамляе Newsweek.
У Дэлавэры зарэгістраваныя многія буйныя кампаніі — гэты штат доўгі час лічыўся спрыяльным для бізнэсу праз свой падатковы рэжым. Аднак пасля таго, як суддзя Кэтлін МакКормік не дала гендырэктару Tesla Ілану Маску атрымаць велізарнае ўзнагароджанне за працу на пасадзе ў $56 млрд, над штатам сталі згушчацца хмары. Маск, уплыў якога моцна расце ў палітычнай і тэхналагічнай сферах, раней заклікаў кампаніі сыходзіць з Дэлавэра. Летась ён абвясціў, што выводзіць сваю касмічную кампанію SpaceX адтуль у Тэхас, а Tesla перавёў туды з Каліфорніі ў 2021-м, таксама пасварыўшыся з мясцовымі ўладамі. Таксама летась рэгістрацыю з Дэлавэра на Неваду змяніў ягоны нейрастартап Neuralink.
Цяпер Wall Street Journal паведамляе, што Meta плануе рэінкарпаравацца з Дэлавэра куды-небудзь яшчэ, напрыклад, у Тэхас. Кампанія ўжо вядзе перамовы з уладамі «штата Самотнай зоркі», але разглядае і іншыя варыянты. Перамовы, паводле слоў крыніцы выдання, папярэднічалі вяртанню Дональда Трампа ў Белы дом. Пры гэтым карпаратыўная штаб-кватэра Meta знаходзіцца ў Каліфорніі — яе пераносіць не плануецца.
Лічыцца, што ў Тэхасе камфортнейшыя юрыдычныя і рэгулятарныя ўмовы для кампаній, асабліва ў плане падаткаў і карпаратыўнага кіравання, адзначае Reuters.
Між тым аб перамяшчэнні — але ў Неваду — задумаўся файлаабменнік Dropbox, які таксама інкарпараваны ў Дэлавэр. Пра гэта гаворыцца ў лісце да акцыянераў, які з’явілася ў Х. Dropbox піша, што атрымаў дабро большасці з іх на такі крок.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.